25 красавiка 2024, Чацвер, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта падаражэла да максімумаў з канца 2014 году

4
Нафта падаражэла да максімумаў з канца 2014 году

Кошт нафты маркі Brent узнімаўся падчас таргоў да 73,92 даляра за барэль.

Сусветныя кошты нафты падчас таргоў у чацвер раніцай ідуць уверх, пераадольваючы новыя рэкорды з канца 2014 года на фоне паведамленняў аб зніжэнні запасаў нафты ў ЗША за мінулы тыдзень.

Кошт чэрвеньскіх ф'ючарсаў нафты маркі Brent узнімаўся на 0,6% - да 73,92 даляра за барэль, кошт травеньскіх ф'ючарсаў нафты маркі WTI вырас на 0,55%, склаўшы 68,85 даляра за барэль, піша РІА «Новости».

У сераду мінэнэрга ЗША паведаміла, што запасы нафты ў краіне за тыдзень, што закончыўся 13 красавіка, знізіліся больш чаканага - на за 1,1 млн барэляў, або на 0,2%, да 427,6 барэляў. Экспэрты прагназавалі зніжэнне толькі на 0,5 млн барэляў. Здабыча ў ЗША пры гэтым вырасла на 15 тысяч барэляў за суткі, або на 0,1%, да 10,54 млн барэляў за дзень.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках