20 красавiка 2024, Субота, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўзораў: Telegram ператварыўся ў палітычныя Фермапілы

4
Няўзораў: Telegram ператварыўся ў палітычныя Фермапілы

І гэта выдатная бітва.

- Пайшло ўжо тры дні вайны, а рваны і прастрэлены сцяг Тэлеграма лунае яшчэ над Расеяй і, здаецца, мяркуе развівацца, - разважае Аляксандр Няўзораў на «Эхо Москвы». - Роскомнадзор сваім лапцем бяздумна лупіць па ўсім жывым, перакульваючы, скідаючы ні ў чым не вінаватыя сайты, дамэны, сэрвісы, а Телеграм жывы-здаровы. Такога яшчэ не было ніколі.

Вось паглядзіце на Роскомнадзор, паглядзіце на твар Жарпва. Зразумела, што чалавек прыйшоў да нас з карцін Васі Ложкіна накшталт «Радзіма чуе» з шэдэўраў Капейкіна.

Так атрымалася, што Дураў прымудрыўся з простага мэсэнджэра стварыць сімвал вальнадумства, законнасці і розуму. Я, шчыра кажучы, ад кампутарніка такога не чакаў. І гэта канфлікт Дурава не з Жаравым, а з расейскім рэжымам. І Тэлеграм ператварыўся ў такія палітычныя Фермапілы. І гэтая бітва чароўная, гэтая бітва выдатная.

З аднаго боку - тэхналогія, сучаснасць, розум, а з другога - лапаць і беспрасветнае дзяржаўнае азвярэнне, дарэчы, даволі смешнае, бо яно выявілася і няўклюдным і нямоглым.

Вось Роскомнадзор ужо выдаткаваў мільёнчыкі і мільярдзікі на гэтую дзікую аперацыю, і апынуўся ён у с…цы, прычым як у кожным выпадку, пераможа ён ці саступіць, яму гарантаванае толькі адно месца, дзе ён апынецца.

Вось кінутая моц, дзяржаўныя мільёны, мільярды крамлёўскіх ботаў штурмуюць і ламаюць інтэрнэт. І прыкметна на гэтым фоне тая інквізітарскія асалода, якую праяўляе Роскомнадзор. Паглядзіце, з якой асалодай і зацятасцю ён дастаўляе мільёнам людзей праблемы, як ён радасна годзіць і перашкаджае ўсім жыць.

Роскомнадзор ужо зарабіў трывалую рэпутацыю ідыётаў. Наогул, мяне тут, шчыра кажучы, больш гнятуць псіхіятры, бо вось такія простыя формы адміністрацыйнага садызму пакуль не ўнесеныя ў рэестр клінічных вострых праяў, хоць варта было.

Мы ведаем, што яны ламаюць банкаўскія рахункі, карты, касы крам, статыстыку «сабесаў», працу тэрміналаў аэрапортаў, яны ламаюць усё, да чаго могуць дацягнуцца. І ў гэтым захапленні казёншчынай і выхваленнем уладай, увогуле, мы бачым і ганьбу, і мы бачым сур'ёзную падставу для таго, каб прадказаць, чым усё скончыцца.

Таму што гісторыя з Тэлеграмам агаліла шэраг вельмі важных і цікавых для нас нюансаў. Пакуль яны бачныя крыху, але з часам, на жаль для грамадскага парадку, яны стануць зразумелыя ўсё больш шырокаму колу асоб.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках