23 красавiка 2024, aўторак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Кыргызстана адправіў урад у адстаўку

Прэзідэнт Кыргызстана адправіў урад у адстаўку

Пастанова была прынятая пасля вотуму недаверу з боку парламента.

Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жэанбекаў падпісаў указ аб адстаўцы ўрада пасля вотуму недаверу кабінету Сапара Ісакава. У кааліцыі парламенцкай бальшыні галасаванне назвалі палітычным, паведамляе dw.com.

«Прэзідэнт Кіргізскай Рэспублікі Сааранбай Жэанбекаў сёння, 19 красавіка, падпісаў указ «Аб адстаўцы ўрада Кіргізскай Рэспублікі», - гаворыцца ў заяве прэс-службы дыктатара, апублікаванай у чацвер, 19 красавіка.

Раней у гэты дзень парламент Кыргызстана выказаў недавер ураду прэм'ер-міністра Сапара Ісакава. У падтрымку адпаведнай ініцыятывы прагаласаваў 101 дэпутат, яшчэ пяць дэпутатаў выказаліся супраць.

Ініцыятыву аб выказванні недаверу ўраду арганізавалі больш за 40 з 120 дэпутатаў кіргізскага парламента, што было дастаткова для вынясення гэтага пытання на абмеркаванне. Раніцай парламенцкі камітэт у канстытуцыйным заканадаўстве падтрымаў ініцыятыву дэпутатаў.

Урад на чале з прэм'ер-міністрам Сапарам Ісакавым быў прызначаны ў канцы жніўня 2017 года. У аўторак, 17 красавіка, парламенцкая апазіцыя прызнала штогадовую справаздачу ўрада нездавальняючай. У кааліцыі парламенцкай бальшыні назвалі пастанову аб выказванні недаверу ўраду палітычнай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках