17 кастрычнiка 2018, Серада, 9:02
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

Дадон пажадаў Малдове «дыктатуры, як у Беларусі»

16
ІГАР ДАДОН

Прэзідэнт Малдовы «пераймае досвед» Лукашэнкі.

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон пажадаў сваёй краіне «такой дыктатуры, як у Беларусі».

Пра гэта ён заявіў на супольнай прэс-канферэнцыі з Лукашэнкам у сераду, паведамляе NewsMaker.

«Я б хацеў, каб у нас была такая дыктатура, як у вас - у сельскай гаспадарцы, у эканоміцы, у сацыяльнай сферы», - звярнуўся Дадон да Лукашэнкі.

Нагадаем, Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Малдове.