16 красавiка 2024, aўторак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец Кныровіч часткова прызнаў сваю віну

2
Бізнэсовец Кныровіч часткова прызнаў сваю віну
АЛЯКСАНДР КНЫРОВІЧ
ФОТА: ONLINER.BY

Падсудны заявіў, што сам хабараў не даваў.

Кіраўнік групы кампаній «Сармат» Аляксандр Кныровіч, якога ўчора пачалі судзіць за нявыплату падаткаў і хабарніцтва, не прызнаў частку віны і не захацеў даваць паказанні пасля апытання сведак, паведамляе «Радыё Свабода».

19 красавіка ў працэсе над дырэктарам і сузаснавальнікам кампаніі «СарматТэрма-Інжынірынг» і чатырма адказнымі супрацоўнікамі гэтай кампаніі, пракурор скончыла абвяшчэнне абвінавачання, пачатае 18 красавіка.

На пытанне суддзі, ці прызнае Аляксандр Кныровіч сябе вінаватым, ён адказаў, што «прызнае часткова». Гэта тычыцца абодвух абвінавачванняў - у нявыплаце падаткаў і хабарніцтве.

Паводле абвінавачвання ў нясплаце падаткаў Кныровіч сказаў, што «не згодны з методыкай разлікаў» і з тым, як следчыя вызначылі перыяды заніжэння сумы падаткаў. Падсудны дапусціў, што магла адбыцца памылка больш чым на 60 тысяч рублёў.

Таксама, паводле слоў Аляксандра Кныровіча, у яго не было намеру ўхіляцца ад выплаты падаткаў. Усяго, паводле звестак следства, з 2008 года кампанія Кныровіча не выплаціла падаткаў больш як на 3,3 мільёна беларускіх рублёў.

Часткова прызнаў віну Аляксандр Кныровіч і паводле абвінавачвання ў хабарніцтве. Ён пагадзіўся, што даваў загады падначаленаму супрацоўніку кампаніі «СарматТэрма-Інжынірынг» Яўгену Папоўскаму аб перадачы грошай вызначаным асобам, але назваў гэта «ўзнагародай».

Кныровіч прызнаў суму 14 тысяч рублёў, між тым следства кажа аб трох выпадках хабараў на агульную суму 16 тысяч (першы хабар 5 тысяч рублёў, другі - 1 тысяча, трэці - 10 тысяч рублёў і бутэлька каньяку).

Падсудныя Уладзімір Дашкевіч, Андрэй Кавалкаў і Ігар Максімаў прызналі віну цалкам, Яўген Папоўскі прызнаў віну часткова.

«Не прызнаю, што перадаваў хабар у змове», - удакладніў сваю пазіцыю былы намеснік дырэктара кампаніі.

Пры развязанні пытання аб парадку судовага следства Аляксандр Кныровіч не захацеў даваць паказанні пасля выступу сведкаў, абвінавачаных і вывучэння матэрыялаў справы.

У другой палавіне 19 красавіка суд пачне дапытваць сведак у справе.

На маці Кныровіча ў Расеі была зарэгістраваная фірма, якую следства ўважае «падстаўной».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках