18 красавiка 2024, Чацвер, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дрыбінскім раёне размытая дарога адрэзала вёску ад «вялікай зямлі»

4
У Дрыбінскім раёне размытая дарога адрэзала вёску ад «вялікай зямлі»
ФОТА: TUT.BY

Беларусы абураныя метровымі ямамі.

Адталыя воды з поля адрэзалі шасцярых пенсіянераў вёскі Тугольдава Дрыбінскага раёна ад «вялікай зямлі», піша tut.by. Цягам двух тыдняў да іх не магла праехаць нават аўталаўка. Таблеткі і ежу старым прывозілі дзеці і ўнукі. «Мы рабілі заяўку, але ДРБУ дарогу своечасова не рамантавалі - і вось што атрымалася», - тлумачыць старшыня Расненскага сельсавета Цімох Марціновіч. І кажа, што цяпер у вёску могуць праехаць і аўталаўка, і хуткая. Праўда, рамонт дарогі не скончаны.

Фатаграфіі ў рэдакцыю даслаў сваяк аднаго з пенсіянераў Тугольдава. Мужчына распавёў, што з прыходам вясны дарога да вёскі ператварылася ў непраходнае месіва: акрамя таго, што глеба стала вязкай, у ёй яшчэ і ўтварыліся глыбокія яміны.

- Дарога становіцца непраходнай кожны год, але гэтым разам сітуацыя горшая ў разы. Нават тэхніка захрасае! Аўталаўка не ездзіла ў вёску пару тыдняў, хуткая і пагатоў праехаць не можа. Ежу і таблеткі старым вазілі дзеці - хто мог. Часам куплялі хлеб на ўсю вёску, - распавядае мужчына.

З ягоных слоў, за дарогай не глядзяць належным чынам - інакш такой сітуацыі можна было б пазбегнуць. Мужчына адзначае, што і па вёсцы праехаць можна з цяжкасцю праз глыбокія яміны.

Старшыня Расненскага сельсавета Цімох Марціновіч не згодны з тым, што да вёскі нельга праехаць вясной кожны год, але не адмаўляе: менавіта сёлета сапраўды «ямы былі метровымі».

- Мы рабілі заяўку, але ДРБУ своечасова не парамантаваў дарогу. Калі б быў зроблены кювет, вада з поля яе б так не размыла, - сказаў Цімафей Уладзіміравіч.

З ягоных слоў, глеба была занадта вязкай, таму рамантаваць дарогу адразу пасля падтаплення сэнсу не было. Калі дарога падсохла, яе працягнулі грэйдэрамі і зрабілі падсыпку.

- Гэта зрабілі яшчэ да Радаўніцы. Цяпер транспарт там можа ездзіць свабодна, але рамонт яшчэ не скончаны. Глеба ўсё яшчэ мяккая - зямля «дыхае» нават пад вагай чалавека. Я сам ездзіў, правяраў. Як толькі падсохне, зробім яшчэ падсыпку, - дадаў Марціновіч.

Са слоў старшыні, у самой вёсцы дарогу таксама часткова выраўнялі грэйдэрам. У іншых населеных пунктах такой крытычнай сітуацыі з дарогамі не было.

- Тут проста месца такое няўдалае для дарогі. Я сам мясцовы. Памятаю, калі рака разлівалася, у нас у школе канікулы абвяшчалі - дарогу размывала. Цяпер яе паднялі ўжо на дастатковы ўзровень.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках