25 красавiка 2024, Чацвер, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі пачалі прадаваць ежу з цвыркуноў

3
У Гішпаніі пачалі прадаваць ежу з цвыркуноў

«Шакаладны батончык з інжырам і молатымі конікамі» з'явіўся на прылаўках супермаркета Carrefour.

«Цвыркуны з дымком, пад соусам барбекю», «мучныя чарвякі з часнаком і травой», «чарвякі Бафала пад вострым соусам чылі», «шакаладны батончык з інжырам і молатымі конікамі» - гэтыя навінкі з'явіліся ў аўторак на прылаўках супермаркета Carrefour у Гішпаніі, піша «Нож».

Французская раздробная сетка выпусціла лінейку з дзесяці прадуктаў пад уласным брэндам. Снэкі вырабляюць ва ўсёй Еўропе і паступова пусцяць у продаж у розных краінах. Яны багатыя бялком, вітамінамі B1, B2 і B3, утрымліваюць тлустыя кіслоты амега-3 і амега-6, жалеза і іншыя карысныя кампаненты. Акрамя таго, іх вытворчасць экалагічная: ад яго на 99% менш шкодных выкідаў у параўнанні з мясной прамысловасцю.

Хоць прадукт уважаецца за эканамічны, пакуль што ён каштуе нятанна: пакаванне 14 г цвыркуноў - сем еўраў, гэта значыць, 500 еўраў за кілаграм. Ледзь таннейшыя энэргетычныя батончыкі - іх прадаюць па два еўры.

У рэдакцыі El Mundo паспрабавалі навінку. Адны дэгустатары сцвярджаюць, што есці цвыркуноў - «усё адно што паветра», іншыя адзначаюць «моцны смак падліўкі барбекю», трэція параўноўваюць закуску з чыпсамі Doritos або семкамі. Снэкі пакідаюць доўгі смак у роце, які не ўсім падасца прыемным, падкрэсліваюць тыя, хто паспрабаваў.

З 1 студзеня гэтага года паводле еўрапейскіх стандартаў казуркі належаць да прадуктаў харчавання. Паводле прагнозаў ААН, да 2050 года, калі на планеце трэба будзе пракарміць 9 мільярдаў ратоў, людзям давядзецца дадаць у рацыён не надта апетытных, але пажыўных насякомых.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках