25 красавiка 2024, Чацвер, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Нізкі паклон паўстанцам Варшаўскага гета

1
Анджэй Дуда: Нізкі паклон паўстанцам Варшаўскага гета
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: SEAN GALLUP/GETTY IMAGES

Сёння - 75 гадавіна паўстання ў Варшаўскім гета.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда аддаў даніну памяці паўстанцам Варшаўскага гета. З нагоды 75-годдзя паўстання ля помніка героям адбылася ўрачыстая цырымонія, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі ўладаў Польшчы і Ізраіля, ветэраны і выжылыя падчас Халакосту, прадстаўнікі Праведнікаў народаў свету і духавенства, паведамляе «Радыё Польшча».

У сваім выступе Анджэй Дуда заявіў, што роўна 75 гадоў таму габрэі пайшлі ў безнадзейны бой, каб абараніць сваю годнасць.

«Нізкі паклон іх мужнасці, адвазе і рашучасці. Яны загінулі ў барацьбе за свае годнасць і свабоду, але таксама і за Польшчу, таму што былі польскімі грамадзянамі», - падкрэсліў прэзідэнт.

На досвітку 19 красавіка 1943 года нешматлікія пакінутыя габрэі Варшаўскага гета напалі на нацыстаў.

Цягам месяца некалькі сотняў габрэйскіх байцоў давалі адпор некалькім тысячам нямецкіх жаўнераў, якія карысталіся падтрымкай паліцыі, а таксама танкамі і бронемашынамі. Паўстанне скончылася 16 траўня, адразу пасля яго нацысты знішчылі большую частку Варшаўскага гета.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках