23 красавiка 2024, aўторак, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

14-разовы чэмпіён свету: Ганаруся краінай, а яна мяне не шануе

8
14-разовы чэмпіён свету: Ганаруся краінай, а яна мяне не шануе
ВІКТАР БРАТЧЭНЯ

Віктар Братчэня не атрымлівае падтрымкі ад дзяржавы.

14-разовы чэмпіён свету ў армрэстлінгу Віктар Братчэня распавёў, што не атрымлівае падтрымкі ад дзяржавы, піша bbc.com.

Братчэня жыве ў аграгарадку Вялікія Матыкалы ў 20 кіламетрах ад беларускага Берасця. Ён адзіны спартовец у Беларусі, хто перамагае сярод тых, каго прынята называць паралімпійцамі, і сярод здаровых спартоўцаў.

У свае 33 гады Віктар прынёс Беларусі 51 медаль з чэмпіянатаў свету і Еўропы. 31 з іх - за першае месца. Дзяржава на падрыхтоўку выдае толькі 30-35 даляраў аднаразовай дапамогі ў якасці вучэбна-трэніровачнага збору і аплачвае паездку на чэмпіянат. Прызавыя за перамогі ў неалімпійскім армрэслінгу ў Беларусі не выплачваюць.

«Гімн гучыць, сцяг падымаецца. Медалі ёсць, вынікі ёсць, падтрымкі [ад дзяржавы] няма. На гэты момант я адзіны спартовец у Беларусі, які перамог на чэмпіянатах свету сярод здаровых і паралімпійцаў.

Даводзілася браць крэдыты, каб ездзіць на спаборніцтвы. Пазней сталі дапамагаць спонсары. На чэмпіянаце свету-2008 прапаноўвалі пераехаць у Канаду. Я ім падзякаваў, сказаў, што падумаю. Але калі прыехаў дадому, зразумеў, што няма лепей, чым дома. Незразумела, чаму я ганаруся сваёй краінай, а мая краіна мяне не шануе», - распавёў спартовец.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках