25 красавiка 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФК «Мінск» будзе супрацоўнічаць з італьянскімі клубамі Серыі А

2
ФК «Мінск» будзе супрацоўнічаць з італьянскімі клубамі Серыі А

«Гараджане» абвясцілі пра супрацоўніцтва з «Кальяры» і «Аталантай».

На мінулым тыдні кіраўніцтва «Мінска» ў асобе Ігара Шлойды і Ірыны Патапенкі пабывала з візітам у Італіі і дасягнула дамоўленасці пра супрацоўніцтва з двума клубамі Cерыі А «Кальяры» і «Аталантай», паведамляе footbik.by.

Падводзячы вынікі візіту ў Кальяры Ігар Шлойда выступіў з прапановай задзейнічаць перспектыўных, але якія не праходзяць у аснову галоўнай каманды, італьянскіх маладых футбалістаў у беларускім чэмпіянаце ў складзе гараджан, з магчымасцю далейшага ўдзелу ў еўракубках.

Чакаецца, што супрацоўніцтва будзе грунтавацца на абмене камандамі на юнацкія турніры і перайманні трэнерскага досведу.

ФОТА: FOOTBIK.BY
ФОТА: FOOTBIK.BY
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках