28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што хавае Следчы камітэт у справе Коржыча?

33
Што хавае Следчы камітэт у справе Коржыча?
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

Высновы СК маюць занадта шмат супярэчнасцяў.

Скончыў жыццё самагубствам - такія вынікі расследавання смерці Аляксандра Коржыча. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, жаўнера не забілі, але давялі да самагубства, і вінаватыя ў гэтым тры сяржанты. Ці дало следства, якое вялося 6 месяцаў, адказ на пытанне, як можна з футболкай на галаве і звязанымі нагамі павесіцца - задаецца пытаннем тэлеканал «Белсат».

Павешаны на папружцы ў сутарэнні медчасткі. З гематомамі па ўсім целе, звязанымі нагамі ды кашуляю на галаве. На думку Следчага камітэту, акалічнасці знаходжання цела Аляксандра Коржыча, якое правісела ў пятлі на закрытай тэрыторыі вайсковай часткі 7 дзён, сведчаць аб самагубстве жаўнера.

«Вывады аб давядзенні да самагубства шарагоўца Коржыча зробленыя на падставе паказанняў пацярпелых і сведак ды абставін, зафіксаваных на месцы знаходжання трупа», – паведаміў прадстаўнік Следчага камітэту Алег Шандаровіч.

Следства сцвярджае – Аляксандра Коржыча давялі да самагубства дзеянні трох сяржантаў. Усяго пацярпелымі ў выніку расследавання прызналі 57 вайскоўцаў цэнтру ў Пячах.

Маці загінулага афіцынай версіі не верыць і ўзгадвае пра сляды катаванняў, якія асабіста бачыла на целе сына падчас агляду.

«Рука правая вісела як плець. І былі сляды ад вяровак на руках, што яскрава адзначалася. А пасля распранання, тое, што я ўбачыла, у яго на жываце – у яго, вядома, усё было збіта», – кажа Святлана Коржыч, маці Аляксандр.

Падчас следства загінуў сведка

Больш таго, спадарыня Святлана сцвярджае, што нядаўна загінулы ва Уруччы жаўнер служыў з Коржычам і праходзіў сведкам па справе аб смерці Аляксандра. Але ў Міністэрстве абароны не каментуюць сумневаў родных.

«Ці мела ўвогуле месца забойства? Не, не мела. Прадстаўнік Следчага камітэту гэта пацвердзіў. Экспертыза не пацвердзіла інфармацыі пра пашкоджанні на целе жаўнера. Іншыя факты таксама не знайшлі пацверджання», – кажа прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

Аляксандр Коржыч быў псіхічна абсалютна здаровым чалавекам. Гэта пацвярджае і псіхіятрычны агляд, праведзены ў санчастцы за месяц перад смерцю. Зрэшты, тут паўстае пытанне, чаму вайсковыя лекары, убачыўшы сляды здзекаў, не забілі трывогі ды не паведамілі родным.

«Вядома, я лічу, што гэта не давядзенне да самагубства. А гэта забойства! І калі ўжо і зацягнулі ў гэтую пятлю, дык толькі пасля таго, як ён памёр», – лічыць Святлана Коржыч.

Звязаў сабе ногі, надзеў на галаву майку і павесіўся?

Адмыслоўцы ж кажуць – аб’ектыўна меркаваць аб выніках расследавання не можна, не атрымаўшы доступу да камплекту следчых дакументаў. Тым не менш, вывады следства выклікаюць абсалютна лагічныя пытанні.

Маці Аляксанадра Коржыча збіраецца дайсці са сваймі патрабаваннямі да кіраўніка дзяржавы, які абяцаў узяць следства пад асабісты кантроль.

«Я кантралюю з трох пазіцый гэтую справу. І адмысловымі метадамі сачу за тым, як расследуецца гэтая крымінальная справа», – распавядаў раней Лукашэнка.

Аляксандра Коржыча знайшлі павешаным летась 3 кастрычніка. Пінчуку быў усяго 21 год. Перад смерцю ён паспеў распавесці маці аб страшэннай дзедаўшчыне, сістэматычным гвалце, крадзяжы і вымаганні грошай у вайсковай частцы ў Печах, што пад Барысавам.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках