29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі грошай перасылаюць мігранты з ЗША ў Беларусь

6
Колькі грошай перасылаюць мігранты з ЗША ў Беларусь

Толькі ў 2016 годзе мігранты адправілі ў свае родныя краіны грашовыя пералічэнні сумай $574 мільярды.

Амерыканскі Pew Research Center на падставе звестак Сусветнага банка палічыў, колькі сродкаў адправілі мігранты ў свае краіны непасрэдна з ЗША. 138 165 000 000 даляраў Усяго ў 2016 годзе (мабыць звестак за 2017 год яшчэ няма, - заўв. Thinktanks.by) з ЗША ў выглядзе грашовых пералічэнняў было адпраўлена ў іншыя краіны 138 млрд 165 млн даляраў, піша thinktanks.by.

Лідарам у грашовых пералічэннях з ЗША цалкам чакана апынулася Мексіка, куды было пералічана больш за 28,1 млрд даляраў. На другой пазіцыі Кітай, куды адправілася больш як 15,4 млрд даляраў, а на трэцяй - Індыя з сумай звыш за 10,6 млрд даляраў.

Далей у рэйтынгу пералічэнняў апынуліся Філіпіны (10,5 млрд даляраў), Гватэмала (6,7 млрд даляраў), В'етнам (6,6 млрд даляраў) і Нігерыя (5,6 млрд даляраў). Такім чынам чарговым разам пацвердзіўшы, што грашовыя пералічэнні з-за мяжы для некаторых краін, якія развіваюцца з'яўляюцца асноўнымі эканамічным актывамі.

Як сцвярджаецца ў даследаванні, да такіх краін належаць і некаторыя рэспублікі былога СССР. У 2016 годзе Кыргызстан атрымаў амаль 2 млрд даляраў ЗША ў выглядзе грашовых пералічэнняў, што эквівалентна 30,4% яго ВУП. У той жа час суседні Таджыкістан атрымаў блізу 1,9 млрд даляраў, што складае 26,9% яго ВУП. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра грашовыя пералічэнні агулам, а не толькі з ЗША.

Што ж тычыцца амерыканскіх пералічэнняў, то Беларусь у гэтым паказчыку далёкая ад лідараў. З сумай пералічэнняў у 2016 годзе на 42 млн даляраў нашая краіна займае 98 месца. Усе краіны-суседзі Беларусі атрымалі з ЗША грошай больш, чым мы. Так у Польшчы ад амерыканскіх мігрантаў было атрымана 883 млн даляраў, ва Украіне - 490 млн даляраў, у Расеі - 293 млн даляраў, у Літве - 102 млн даляраў, а ў Латвіі - 94 млн даляраў.

Агулам, як адзначаецца ў даследаванні, паводле ацэнак эканамістаў Сусветнага банка, у 2016 годзе мігранты адправілі сваякам у свае родныя краіны пералічэнні сумай 574 млрд даляраў, што на 1% менш, чым у 2015 годзе, калі сума склала 581 млрд. Нягледзячы на гэта зніжэнне, грашовыя пералічэнні, адпраўленыя мігрантамі, па-ранейшаму ўдвая большыя, чым яны былі дзесяць гадоў таму, да значнага падзення сусветнай эканомікі ў канцы 2000-х гадоў.

У даследаванні таксама тлумачыцца, што адсочванне грашовых пералічэнняў па ўсім свеце абцяжаранае, бо некаторыя звесткі могуць быць не зусім дакладнымі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках