25 красавiка 2024, Чацвер, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах прапануюць назваць універсітэт у гонар Барыса Кіта

4
У Баранавічах прапануюць назваць універсітэт у гонар Барыса Кіта

Актывісты пачалі кампанію для збору подпісаў.

Актывісты руху «Дзея» арганізавалі шэраг акцый для ўвекавечання імя беларускага асветніка і амерыканскага навукоўца Барыса Кіта (1910-2018), паведамляе «Радыё Свабода».

У Баранавічах прайшоў вечар памяці Барыса Кіта, а мясцовыя актывісты пачалі збор подпісаў за наданне ягонага імя Баранавіцкаму ўніверсітэту.

Ужо сабрана блізу 250 подпісаў пад зваротам у Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі і адміністрацыю Лукашэнкі.

Як распавяла актывістка Аліна Нагорная, такім чынам хочуць падкрэсліць важнасць асобы Барыса Кіта ў гісторыі Баранавіцкага краю, дзе ў 1930-1940-я гады ён быў датычны да адкрыцця шматлікіх беларускіх школ.

Аліна Нагорная

«Барыс Кіт вельмі шмат зрабіў за сваё жыццё і ў Беларусі, і ў ЗША. А ў Баранавічах ён вядомы тым, што цягам 1940 года, калі быў акруговым школьным інспектарам, адкрыў больш за сотню беларускіх школ. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт не спатрэбіцца пераназываць, яму проста прапануецца надаць імя Барыса Кіта. Гэта падвысіць імідж універсітэта не толькі ў Беларусі, але і ў свеце, калі ён будзе названы ў гонар такога чалавека», - сказала Аліна Нагорная.

У 1940 годзе Барыс Кіт быў выкладчыкам матэматыкі Баранавіцкага педінстытута, у якім ён сустрэў другую жонку Ніну Корсак (1920-2015).

Фатаздымкі Барыса Кіта

Акрамя збору подпісаў на вуліцах Баранавічаў, у інтэрнэце створаная петыцыя, дзе могуць падпісацца ўсе ахвотныя грамадзяне Беларусі.

«Беларуская частка жыцця Барыса Кіта непасрэдна звязаная з гэтым рэгіёнам. Сям'я Кітоў паходзіць з вёскі Агароднікі Наваградскага павета (цяпер Карэліцкі раён).

Збор подпісаў у Баранавічах

Барыс Кіт быў акруговым інспектарам адукацыі г. Баранавічы і Баранавіцкай вобласці і, такім чынам, пад яго кантроль уваходзілі ўсе школы Баранавіцкага, Наваградскага, Слонімскага, Валожынскага, Ваўкавыскага раёнаў. Цягам года ён адкрыў сотні пачатковых і дзясяткі сярэдніх беларускіх школ. Адначасова з гэтай дзейнасцю быў яшчэ і выкладчыкам матэматыкі ў Інстытуце настаўнікаў у г. Баранавічы», - адзначана ў звароце петыцыі.

Журналіст Свабоды Валер Каліноўскі распавядае пра Барыса Кіта

У межах кампаніі за наданне ўніверсітэту імя Барыса Кіта ў Баранавічах адбылася сустрэча з журналістам Валерыем Каліноўскім, які быў добра знаёмы з Барысам Кітом і распавёў пра ягонае жыццё і дзейнасць, а таксама зрабіў выставу ў памяць выбітнага беларуса.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках