24 красавiка 2024, Серада, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні заробак у Польшчы - $1437

8
Сярэдні заробак у Польшчы - $1437

У Польшчы растуць занятасць і заробкі.

У сакавіку сярэдняя занятасць у сектары прадпрыемстваў у Польшчы вырасла на 3,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Як паведамляе «Радыё Польшча», пра гэта паведаміла Галоўная статыстычная ўправа.

Ва ўстанове таксама паведамілі, што сярэдні заробак без выліку падаткаў у мінулым месяцы вырас на 6,7% у параўнанні з сакавіком 2017 года і склаў 4886 злотых (1163,3 еўра).

Са слоў эканамісткі Монікі Куртэк, апублікаваныя звесткі дэманструюць «годны рост заробку ». Яна таксама адзначыла, што ў сакавіку некаторыя гандлёвыя сеткі падвысілі заробак сваім работнікам.

Апублікаваныя звесткі Галоўнай статыстычнай управы тычацца сектара прадпрыемстваў, у якіх працуе больш за 9 чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках