28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Чайчыц: Няма сэнсу хадзіць у суд, бо пастановы прымаюцца загадзя

1
Вольга Чайчыц: Няма сэнсу хадзіць у суд, бо пастановы прымаюцца загадзя
ВОЛЬГА ЧАЙЧЫЦ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Супрацоўнікаў «Белсата» зноў аштрафавалі.

Карэспандэнтку «Белсата», лаўрэатку прэміі «Хартыі-97» за 2017 год Вольгу Чайчыц і аператара Андрэя Козела чарговым разам пакаралі штрафам за працу без акрэдытацыі.

Суддзя Карэліцкага раённага суда Ірына Каско наважылася аштрафаваць супрацоўнікаў «Белсата» на 40 базавых адзінак кожнага (па 980 рублёў). Журналісты на суд не паехалі. Вольга Чайчыц патлумачыла прычыну:

«Не бачым сэнсу хадзіць на гэтыя паседжанні, калі пастанову суд прымае загадзя і гэта пастанова палітычная, калі нашы сведчанні нічога не значаць. Сэнс прысутнічаць ёсць толькі тады, калі мы можам нагадаць пра праблему, якой прысвечаны сюжэт, за які нас судзяць».

На гэты раз журналістку і аператара асудзілі за матэрыял пра супрацоўніка калгасу ў Карэліцкім раёне. Мужчына паскардзіўся на рабскія ўмовы працы ў СВК «Чарняхоўскі-Агра» і неўзабаве яго звольнілі.

Для Вольгі Чайчыц гэты суд стаў пятым за 2018 год, для Андрэя Козела - трэцім. Да таго ж, за сюжэт пра датэрміновае галасаванне ў Бараўлянах падчас «мясцовых выбараў» іх паабяцалі асудзіць прымусова, з прыводам. Калі - пакуль невядома.

З пачатку года прайшлі ўжо блізу 30 судовых працэсаў над журналістамі «Белсата».

У 2017 годзе паводле артыкула незаконны выраб прадукцыі СМІ і працы без акрэдытацыі журналісты «Белсата» заплацілі дзяржаве не менш як $14 000.

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), 94% штрафаў у адміністрацыйных справах за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ летась прыпалі на журналістаў «Белсата».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках