18 красавiка 2024, Чацвер, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь экспартуе больш блакітнага сыру, чым імпартуе і вырабляе сама

3
Беларусь экспартуе больш блакітнага сыру, чым імпартуе і вырабляе сама

Пасля ўвядзення санкцый супраць РФ, экспарт сыру з Беларусі вырас у 3,8 разы.

Адзіны завод у Беларусі, які вырабляе сыр з блакітнай цвіллю - Нарачанскі масласыразавод, які пачаў вырабляць яго ў 2012 годзе. Дырэктар завода Віктар Крупенька расказвае «Еўрарадыё», што беларусы з'ядаюць толькі 10% вырабленага сыру з блакітнай цвіллю: «На беларускім рынку гэты сыр не карыстаецца попытам. Наш асноўны пакупнік - Расея. Мы вырабляем адну тону блакітнага сыру за дзень».

Атрымліваецца, што за год Беларусь вырабляе блізу 300 тон сыру з блакітнай цвіллю. Калі адняць ад гэтага 10%, то атрымліваецца, што блізу 270 тон сыру сыходзіць у Расею. І тут пачынаецца самае цікавае.

У 2017 годзе мы экспартавалі ў Расею 374 тоны сыру. Імпартавалі толькі 75 тон. Перапрадаваць у Расею імпартныя сыры з Італіі, Літвы, Францыі і Польшчы Беларусь не можа праз санкцыі! А нават калі б магла, гэтага ўсё адно не хапіла б, каб прадаваць у Расею так шмат блакітнага сыру.

ФОТА: MSHP.GOV.BY

Расія ўвяла «прадуктовае эмбарга» ў 2014 годзе. У той год Беларусь імпартавала 110 тон сыру з блакітнай цвіллю, пры гэтым 14 тон з Расеі. А экспартавала 76 тон.

А ўжо налета беларускі экспарт блакітнага сыру ў Расею склаў 295 тон! Адразу вырас у 3,8 разы! Вось імпарт такога сыру знізіўся да 62 тон.

У 2016 годзе Беларусь экспартавала ў Расею 362 тоны сыру з блакітнай цвіллю. Імпарт склаў 81 тону.

І ў давяршэнне, у 2018 годзе за першыя два месяцы было імпартавана 13,2 тоны сыру з блакітнай цвіллю, а экспартавана ў Расею ўжо 96 тон (!!!).

Нават калі б Нарачанскі масласыразавод працаваў без выходных усе два месяцы, ён бы не паспеў вырабіць 80 тон блакітнага сыру. Адкуль бярэцца такая колькасць? Імаверна, расце на дрэвах. Або яго знаходзяць у штольнях Салігорска. Робяць з нафты?

У гэтым выпадку абвінавачванні Рассельгаснагляду ў тым, што беларускія ўлады падрабляюць статыстыку, выглядаюць ужо не так галаслоўна. Бо сапраўды, не расце ж гэты сыр на дрэвах?

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках