20 красавiка 2024, Субота, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Часопіс Time назваў сто самых уплывовых людзей свету у 2018 годзе

1
Часопіс Time назваў сто самых уплывовых людзей свету у 2018 годзе

Рэйтынг традыцыйна падзелены на пяць катэгорый.

Аўтарытэтны амерыканскі часопіс Time апублікаваў штогадовы спіс ста найбольш уплывовых людзей свету ў 2018 годзе, піша «Новое время».

Рэйтынг традыцыйна падзелены на пяць катэгорый: Піянеры, Дзеячы мастацтва, Лідары, Тытаны і Куміры. Пры гэтым названыя асобы не змешчаныя на пазіцыі ў рэйтынгу, а размешчаныя спісам.

У 2018 годзе ў катэгорыю Піянеры патрапілі акторка Ціфані Хэдзіш, актор Кумэйл Нанджыяні, хіп-хоп-спявачка Cardi B, алімпійская чэмпіёнка Хлоі Кім, актрыса і прадусарка Іса Рэй.

ЦІФАНІ ХЭДЗІШ, CARDI B, ХЛОІ КІМ

У спіс самых уплывовых Дзеячаў мастацтва патрапілі акторы Ніколь Кідман, Х'ю Джэкман, Галь Гадот, Мілі Бобі Браўн, рэжысёр Гільерма дэль Тора, тэлевядоўца Джымі Кімэл, рэжысёрка Грэта Гервіг, дызайнер Крысціян Сірыяна, мастачка Джудзі Чыкага.

НІКОЛЬ КІДМАН, Х'Ю ДЖЭКМАН, МІЛІ БОБІ БРАЎН

У катэгорыі Тытаны сёлета: вынаходнік Ілон Маск, тэлевядоўца Опра Уінфры, тэнісіст Роджэр Федэрэр, заснавальнік Amazon Джэф Безос.

ІЛОН МАСК, РОДЖЭР ФЕДЭРЭР, ОПРА УІНФРЫ

Сярод Ікон экспэрты Time назвалі выканаўцаў Рыану і Джэніфер Лопес, актора Чэдвіка Боўзмана, заснавальніцу руху #MeToo Тарану Берк, дызайнера Вірджыла Абло, акторку-трансгендэра Даніэлу Вега.

ЧЭДВИК БОЎЗМАН, ДАНІЭЛЬ ВЕГА, ВІРДЖЫЛ АБЛО

У спіс Лідары ўвайшлі прынц Гары і ягоная нявеста Меган Маркл, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын, саудаўскі прынц Махамед бін Салман, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, прэзідэнт Кітая Сі Цзіньпін.

ПРЫНЦ ГАРЫ, ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН, МЕГАН МАРКЛ
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках