19 красавiка 2024, Пятніца, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску можа з'явіцца вуліца бацькі-заснавальніка БНР Аркадзя Смоліча

1
У Менску можа з'явіцца вуліца бацькі-заснавальніка БНР Аркадзя Смоліча

Прапанаваныя назвы для чатырох новых вуліц сталіцы.

У Менску рыхтуецца зацвярджэнне назваў чатырох вуліц і двух паркаў сталіцы. Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і плошчаў Менска прапанавала Менскаму гарсавету свае варыянты назваў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Праектаванай вуліцы №5 непадалёк ад Партызанскага праспекта - вуліцы Куляшова - вуліцы Шышкіна прапануюць даць імя памежніка, Героя Савецкага Саюза Яўгена Міроўскага.

Праектаваную вуліцу №3 (ад вуліцы Янкі Лучыны да вуліцы Чыжэўскіх) прапануюць назваць імем беларускага вучонага Аркадзя Смоліча, аўтара першага падручніка «Геаграфія Беларусі», аднаго з заснавальнікаў БНР і міністра сельскай гаспадаркі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Праектаванай вуліцы №5 (ад Ігуменскага тракту да вуліцы Чыжэўскіх) хочуць даць імя народнага артыста БССР, кампазітара, Ганаровага грамадзяніна Менска Уладзіміра Алоўнікава.

Праектаванай вуліцы №7 (ад Ігуменскага тракту да праектаванай вуліцы №3) мяркуецца надаць імя беларускага паэта, крытыка і перакладчыка Алеся Дудара, рэпрэсаванага ў сталінскія часы.

Парку ў межах вуліцы Даўгабродскай - завулка Казлова - Сляпянскай воднай сістэмы прапануецца даць імя беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксандра Герасіменкі. А парк у межах вуліцы Пляханава - вуліцы Ванеева - вуліцы Райніса могуць назваць імем кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках