20 красавiка 2024, Субота, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп назваў непрымальнымі высокія кошты нафты

11
Трамп назваў непрымальнымі высокія кошты нафты
ФОТА: EPA

Кошты растуць, нягледзячы на адсутнасць дэфіцыту нафты на сусветным рынку.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп уважае цяперашнія кошты нафты на сусветным рынку штучна завышанымі, паведамляе «Радыё Свабода».

У сваім твітэры Трамп звярнуў увагу на тое, што кошты растуць, нягледзячы на адсутнасць дэфіцыту нафты на сусветным рынку. У росце коштаў нафты, які ён назваў «непрымальным», прэзідэнт ЗША абвінаваціў АПЕК - арганізацыю краін - экспарцёраў нафты.

У Саудаўскай Арабіі ў пятніцу праходзяць перамовы прадстаўнікоў найбуйнейшых экспарцёраў паліва, тых, што ўваходзяць у АПЕК, і тых, што не ўваходзяць у яе, у тым ліку Расеі. Укладзенае паміж гэтымі краінамі больш за год таму пагадненне аб абмежаванні штодзённай здабычы нафты прывяло да таго, што кошты нафты выраслі больш чым у паўтара разы і цяпер перавышаюць 70 даляраў за барэль.

На нарадзе абмяркоўваецца пытанне аб змякчэнні абмежаванняў, прычым Расея, са слоў міністра энэргетыкі Аляксандра Новака, не супраць гэтага. Саудаўская Арабія заяўляе, што не супраць далейшага росту коштаў нафты.

Імклівае падзенне сусветных коштаў нафты ў 2014 годзе стала адным з фактараў значнай дэвальвацыі рубля. Нягледзячы на падвышэнне коштаў нафты ў апошнія месяцы, рубель, аднак, не ўмацаваўся.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках