25 красавiка 2024, Чацвер, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У нас суботнік - яшчэ адзін працоўны дзень, з якога вылічваюць грошы»

17
«У нас суботнік - яшчэ адзін працоўны дзень, з якога вылічваюць грошы»
ФОТА: АЛЕСЬ ДАСТАНКА/KURJER.INFO

Што кажуць случчакі пра заўтрашні суботнік.

Ці можна «адкасіць» ад суботніка і колькі грошай работнікі прадпрыемстваў пералічваюць на яго са свайго заробку, даведаўся «Кур'ер».

Іван, Слуцкі сельскі будаўнічы камбінат: «За суботнік вылічваюць па 4 рублі 50 капеек! А калі адмовімся, можа адбіцца на прэміі або на стаўленні да працаўніка. У нас, як правіла, суботнік - гэта яшчэ адзін працоўны дзень, з якога проста вылічваюць грошы, а прыборкай займаемся ў той час, пакуль сядзім без працы».

Марыя, школа: «Ужо ўсе перавялі грошы на суботнік! Гэта ўсё паводле загада за подпісам. Усе плацяць і ідуць на суботнік. У кожнага сума розная: у каго 1,5 рубля, у каго 3,4. Яе вылічваюць з заробку. Калі не заплаціць і не пайсці, то, напэўна, аж да звальнення, бо ты не выконваеш патрабаванні калектыўнай дамовы».

Дзмітрый, Слуцкі сыраробны камбінат: «У нас няма такога паняцця «пойдзеш» альбо «не пойдзеш». У нас ёсць нечалавечы графік з начнымі зменамі. Мы працуем строга паводле яго па-за залежнасцю ад таго, што заўтра: суботнік, выхадны, Вялікдзень або Новы год. Але! Грошы з нас усё адно вылічваюць: дзе па 2 рублі, дзе па 3. І што будзе, калі не здам, не магу сказаць. Мне нават самому цікава стала».

Наталля, Слуцкая ЦРБ: «У нас сёння пачаўся суботнік. Прыйшлі, прыбралі - і ўсё. Колькі з нас вылічваюць, даведаемся ў разліковым лістку ў траўні. Не пайсці нельга - усё добраахвотна-прымусова. Людзі ідуць з ненарматыўнай лексікай».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках