28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНК: Прымусім уладу пачуць народ

7
Рада БНК: Прымусім уладу пачуць народ

Незаконная ўлада баіцца толькі масавых пратэстаў.

Заяву Рады БНК апублікавала прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу:

«Мафія ва ўладзе зноў спрабуе кампенсаваць правалы сваёй дапатопнай эканамічнай палітыкі за кошт народа.

«Сацыяльная дзяржава» стала фікцыяй. Скарачаюцца працоўныя месцы, але пры гэтым расце пенсійны ўзрост. Сотні тысяч людзей, каб пракарміць сем'і, павінны шукаць працу на чужыне. Падвышаюць аплату за жыллёва-камунальныя паслугі, асабліва ў інтэрнатах. У буйных гарадах размяшчаюцца, відавочна не за бясплатна, забароненыя ў нармальных краінах небяспечныя вытворчасці.

Прынятая новая версія «дэкрэта аб дармаедах», пад які могуць патрапіць сям'і паўтара мільёна беларусаў, вымушаных працаваць у іншых краінах. Згодна з гэтым дэкрэтам камісіі з раённых чыноўнікаў маюць цяпер права на гады адпраўляць беспрацоўных у ЛПП без права абскарджання.

Людзей хочуць прымусіць працаваць на ўладу за капейкі. Ды яшчэ і трымаць іх у пакоры на кантрактным ланцугу. Бо незаконная ўлада баіцца толькі масавых пратэстаў.

Наперадзе дзяржаўнае свята - Дзень працы 1 траўня. Першамай першапачаткова быў днём барацьбы людзей за свае правы. Афіцыйныя прафсаюзы разам з мясцовымі ўладамі арганізуюць у гэты дзень масавыя святочныя мерапрыемствы.

Беларускі Нацыянальны Кангрэс заклікае грамадзян скарыстацца дазволенымі мерапрыемствамі, каб у Дзень Працы заявіць уладзе аб нашым праве на годнае жыццё - на нармальную працу з нармальным заробкам, на годную пенсію, на чыстую ваду і паветра. Вернем Першамаю яго праўдзівы сэнс.

Выйдзем на афіцыйныя святочныя мерапрыемствы са сваімі патрабаваннямі, плакатамі і сцягамі. Публічна заявім пра свае праблемы. Толькі так можна прымусіць уладу пачуць нас і спыніць здзеклівыя эксперыменты над народам.

Улада - народу!

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках