29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дулуб: кінасцэнару цалкам вартыя гісторыі пра «Крумкачоў» і кар'еру Глеба

3
Дулуб: кінасцэнару цалкам вартыя гісторыі пра «Крумкачоў» і кар'еру Глеба
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Галоўныя трэнер БАТЭ распавёў, якія гісторыі з беларускага футбола прыдаліся б для добрых кінасцэнароў.

У інтэрв'ю tut.by пасля прагляду фільма "Трэнер" галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Алег Дулуб падзяліўся ўражаннямі ад кіно і распавёў, якія гісторыі з беларускага футбола прыдаліся б для добрых кінасцэнарыяў.

- Апошнім часам расейцы здымаюць добрыя фільмы пра спорт. Гэта і "Легенда № 17", і "Рух угору", і "Трэнер". Яны паказваюць саму існасць спорту. Можа быць, як знята, як граюць акторы - не так блізка да рэчаіснасці, але нюансы ўзаемадзеяння перададзеныя. Гэта вельмі тонкія фільмы.

- Наколькі сюжэт "Трэнера" блізкі беларускаму футболу?

- Думаю, гэта вельмі блізка да той жа гісторыі з "Крумкачамі".

У цэлым, кажа беларускі спецыяліст, сітуацыі, калі ўмоўна слабая каманда перамагае моцную, не такія ўжо і частыя. У практыцы Дулуба падобная сітуацыя была падчас працы з футбольным клубам "Карпаты". Яшчэ - з адэскім "Чарнаморцам", калі ведзеная ім каманда змагала кіеўскае "Дынама".

- Каманда была на апошнім месцы, а Кіеў - у лідарах. Мы верылі ў сябе і перамаглі ў матчы. Падобная гісторыя з "Крумкачамі" (у 2016 годзе дэбютант вышэйшай лігі "Крумкачы" сенсацыйна падолеў легендарнае менскае "Дынама" - заўвага).

- На самым пачатку фільма персанаж Данілы Казлоўскага праз паразу злуецца, улазіць у бойку на полі. Хто ў БАТЭ самы порсткі з гульцоў і хвалюецца больш за ўсіх?

- Капітан каманды Ігар Стасевіч. Знаю Ігара ўжо даўно, але ў БАТЭ ён трошкі змяніўся. Напэўна, капітанская павязка зрабіла яго больш адказным. Бо ў "Дынама" ён быў больш спакойны, як сэнатар - гэта добрае слова. Складана сказаць, чаму, можа быць, таму, што сам барысаўскі. Але ён хвалюецца за ўсіх і заўсёды - і на полі, і па-за полем.

- "Беларусьфільм" зняў фільм да 100-годдзя міліцыі, да 100-годдзя войска. А ці варта было б зняць штосьці пра беларускі футбол?

- На думку адразу прыходзяць два клубы. БАТЭ - як ствараўся клуб, праз што ён праходзіў, з якімі цяжкасцямі сутыкаліся людзі, якія дагэтуль пры стырне - Анатоль Капскі, Аляксандр Захарчанка. Бо ўсе бачаць толькі шыльду.

Другая гісторыя - гэта "Крумкачы". Дакладна гэтак жа каманда выходзіла з другой лігі ў вышэйшую, перамагала грандаў. Але тут трошкі іншае. Я вельмі спадзяюся, што гэтая гісторыя са шчаслівым працягам. Бо цяпер каманда зрабіла крок назад.

Спадар Алег мяркуе, што з значна большай імавернасцю пачуццё гонару за краіну змогуць выклікаць фільмы пра спорт, асобных персон беларускага футбола, чым фільмы пра войска або міліцыі.

- Думаю, спартовая, жыццёвая гісторыя пра людзей, якія побач, была б больш запатрабаваная. Пра людзей з суседняга двара.

- Як наконт легенды беларускага футбола Аляксандра Глеба?

- Вельмі добрая і павучальная гісторыя. Бо Саша - адзін з найлепшых гульцоў у нашай краіне за ўсю гісторыю. І трэба разумець, што Глеб з'ехаў у 17 гадоў у Штутгарт. Гэта значыць, ён практычна, зрабіў сябе сам. Хіба гэта правільна, што цяпер у інтэрнэце яго бэсцяць 20-гадовыя хлапчукі, якія і сотай часткі не адчулі таго, праз што прайшоў у 17 гадоў чалавек, які выжываў у акадэміі Штутгарта ў Нямеччыне, маючы такіх трэнераў, як Магат? Трэба мець сталёвы стрыжань, каб выстаяць і дагуляць да канца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках