29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: У ЗША, акрамя фінансавых санкцый, ёсць яшчэ спосаб узмацніць націск на РФ

4
The New York Times: У ЗША, акрамя фінансавых санкцый, ёсць яшчэ спосаб узмацніць націск на РФ

Расею могуць абвясціць дзяржавай-спонсарам тэрарызму.

"Насуперак таму, што за мінулы год адміністрацыя Трампа і Кангрэс наклалі на Расею беспрэцэдэнтныя санкцыі, прэзідэнт Уладзімір Пуцін, як падаецца, толькі мацней намерыўся чыніць цяжкую шкоду свету і міжнароднай стабільнасці", - піша ў артыкуле, апублікаваным у The New York Times (пераклад - inopressa.ru), сэнатар-рэспубліканец Кары Гарднэр, чалец сэнацкага камітэта ў міжнародных стасунках.

На думку аўтара, у ЗША, акрамя фінансавых санкцый, ёсць яшчэ адзін спосаб узмацніць дыпламатычны націск на Расею: "Дзярждэпартаменту варта задумацца аб уключэнні гэтай краіны ў яго спіс дзяржаў-спонсараў тэрарызму, заадно з яе блізкімі хаўруснікамі Іранам і Сірыяй".

"Для надання такога статусу ёсць важкі маральны грунт. Расея ўварвалася на тэрыторыю сваіх суседзяў - Грузіі ды Украіны, яна падтрымлівае крывавы рэжым Башара Асада і нашых ворагаў у Афганістане, а таксама вядзе актыўную інфармацыйную вайну супраць заходніх дэмакратый, умяшалася ў выбары 2016 года ў ЗША", - гаворыцца ў артыкуле.

Згадаўшы аб атручэнні Сяргея і Юліі Скрыпаль, у якім брытанскія ўлады абвінавачваюць Расею, аўтар піша: "Цяпер Расея афіцыйна нясе адказнасць за атаку з выкарыстаннем хімічнай зброі, накіраваную супраць краіны NАТО на тэрыторыі гэтай краіны, - з непрыхаваным парушэннем суверэнітэту нашага найбліжэйшага хаўрусніка".

"Вось чаму я планую ўнесці законапраект, які абавяжа Дзярждэпартамэнт у 90-дзённы тэрмін выявіць, ці адпавядае Расейская Федэрацыя крытэрам, у адпаведнасці з якімі яе можна абвясціць дзяржавай-спонсарам тэрарызму", - паведамляе аўтар, тлумачачы, што ў выпадку прысваення такога статусу Расея сутыкнецца з рознымі эмбарга і абмежаваннямі з боку ЗША.

На думку аўтара, некаторыя запярэчаць, што "гэты таксічны тытул" не прымусіць Расею адступіць, і можа яшчэ мацней сапсаваць яе сувязі з ЗША. "Гэта важныя палітычныя пытанні, і таму ў маім законапраекце канчатковая пастанова застаецца за прафесіяналамі з Дзярждэпартамента", - адзначае сэнатар.

"Аднак відавочна, што віна за цяперашні недавер і напружанасць у стасунках паміж Масквой і Вашынгтонам ляжыць цалкам на Крамлі і караніцца ў яго агідных паводзінах. Мы павінны здзейсніць усе дыпламатычныя крокі, патрэбныя для абароны нашых хаўруснікаў і нашай дэмакратыі, а таксама для стрымлівання рэваншысцкай Расеі, якая мае намер перапісваць гісторыю і пагражаць нашаму ладу жыцця", - падрахоўвае Гарднэр.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках