20 красавiка 2024, Субота, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ скончыў чарговы год з вялікімі стратамі

28
МАЗ скончыў чарговы год з вялікімі стратамі

Чацвёрты год запар МАЗ паказаў страты ад рэалізацыі прадукцыі.

Чарговы год флагман беларускага аўтамабілебудавання, Менскі аўтамабільны завод, скончыў са стратамі. Паводле інфармацыі апублікаванага прадпрыемствам бухгалтарскага балансу, чыстыя страты завода за 2017 год склалі 41,1 млн рублёў, што ўдвая ніжэй за страты 2016 года.

Чацвёрты год запар МАЗ паказаў і страты ад рэалізацыі прадукцыі. За 2017 год страты знізіліся да сціплых 3,2 млн рублёў супраць 42,9 млн у 2016 годзе.

Нягледзячы на намаганні, прыкладзеныя на ўсіх узроўнях, у тым ліку пракуратурай, у прадпрыемства вісіць ніштаватая кароткатэрміновая дэбіторская запазычанасць, за год яна скарацілася на 1,2%, да 345,8 млн рублёў, доўгатэрміновая - вырасла да 50,9 млн супраць 7, 6 млн на канец 2016 года.

Пры гэтым прадпрыемства, якое Лукашэнка неаднаразова называў тварам краіны, далей нарошчвала крэдытны цяжар - доўгатэрміновыя крэдыты і пазыкі выраслі на 51,2%, да 336,5 млн рублёў, кароткатэрміновыя - у два разы, да 166,8 млн руб.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках