28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Думаю, кіраўніцтва «Арсэнала» паставіць Вэнгеру помнік

3
Аляксандр Глеб: Думаю, кіраўніцтва «Арсэнала» паставіць Вэнгеру помнік

Экс-паўабаронца «Арсэнала» пракаментаваў пастанову Арсэна Вэнгера пакінуць пасаду галоўнага трэнера лонданскага клуба.

"Можна сказаць, што сыходзіць эпоха. Вэнгер – гэта "Арсэнал", а "Арсэнал" - гэта Вэнгер. Складана сказаць, як будзе без яго. Цяпер фанаты "Арсэнала" незадаволеныя Арсэнам, але, магчыма, неўзабаве яны будуць шкадаваць, што ён сышоў. Вэнгер шалёна любіць футбол, а "Арсэнал" для яго як дзіця. Ён аддаў гэтаму клубу шмат гадоў жыцця, эмоцый і здароўя. Думаю, кіраўніцтва "Арсэнала" паставіць Арсэну помнік. Ён заслужыў гэта як ніхто іншы.

Вэнгер - вельмі добры, шчыры і прыстойны чалавек. Кожны гулец заўсёды адчуваў ягоную неймаверную падтрымку. Вэнгер - найлепшы трэнер у маёй кар'еры, ад стасункаў з якім я атрымліваў толькі задавальненне. Спадзяюся, ён не закончыць сваю трэнерскую кар'еру, а будзе працаваць далей. Гэта наймоцны спецыяліст, такіх мала ў свеце", - сказаў Глеб у гутарцы з карэспандэнтам "Чэмпіянату".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках