25 красавiка 2024, Чацвер, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

iPhone SE другога пакалення выйдзе ў траўні

1
iPhone SE другога пакалення выйдзе ў траўні

Apple выпусціць абноўленую версію мініяцюрнага смартфона iPhone SE ўжо ў наступным месяцы.

Пра гэта піша MacRumors, спасылаючыся на інфармацыю ад некаторых вытворцаў чахлоў.

Хутчэй за ўсё, абноўлены iPhone SE захавае фізічныя памеры арыгінальнай мадэлі, 4-цалевы дысплэй і сканер адбіткаў пальцаў на пярэднім баку корпуса.

З адрозненняў - адсутнасць 3,5-мм раздыму для слухавак і шкляная задняя панэль, якая дазволіць укараніць тэхналогію бесправаднога сілкавання. Зрэшты, апошняе пакуль застаецца пад пытаннем.

Да меркаваных тэхнічных характарыстык апарата належыць працэсар Apple A10 Fusion, які будзе падтрымліваць фармат малюнкаў HEIF і стандарт сціскання відэа HEVC.

Хутчэй за ўсё, прэзентацыя навінкі адбудзецца ўжо ў траўні. Яшчэ адна магчымая дата анонсу - пачатак чэрвеня (канферэнцыя WWDC 2018).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках