29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пачаліся праблемы з доступам да Google

7
У Расеі пачаліся праблемы з доступам да Google

Роскомнадзор дабраўся да «гігантаў» інтэрнэту.

У карыстальнікаў у Расеі ўночы 22 красавіка з'явіліся праблемы з доступам да сайту Google. З іхніх слоў, пасля 24.00 яны не змаглі зайсці на галоўную старонку пошукавай сістэмы, піша rbc.ru.

Пры гэтым карыстальнікі адзначаюць, што не могуць увайсці не толькі на сайт пошукавай сістэмы, але таксама на пошту Google і звязаныя з ім рэсурсы.

Праблемы з працай Google у Расеі на 1:20 мск паказваў і маніторынгавы сайт downdetector.com. Паводле яго звестак, асноўныя праблемы ўзніклі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Іжэўску і Краснаярску.

Гендырэктар правайдэра Diphost Філіп Кулін на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў аб блакаванні цэлага шэрагу IP-адрасоў Google.

Афіцыйных каментароў Роскомнадзора аб тым, ці блакавала ўстанова гэтыя IP-адрасы, пакуль не паступала.

Раней выданне The Verge паведаміла аб тым, што Google адключыў магчымасць абыходу блакаванняў праз свой дамэн. Гаворка ішла аб забароне кампаніяй падстаўных дамэнаў, якія дазвалялі маскаваць блакаванае дамэннае імя дамэнам іншага сэрвісу.

З 16 красавіка аператары ў Расеі паводле пастановы Роскомнадзора прыступілі да блакавання мэсэнджара Telegram. Гэта адбылося пасля таго, як Таганскі раённы суд пастанавіў заблакаваць сэрвіс праз тое, што ён адмовіўся перадаць ФСБ ключы для расшыфроўкі перапіскі карыстальнікаў. Нягледзячы на ўсе намаганні, мэсэнджэр працуе, а яго аўдыторыя нават узрасла.

Як растлумачыў кіраўнік Роскомнадзора, Telegram стаў выкарыстоўваць новыя IP-адрасы, атрымліваючы іх у хмарных сэрвісаў Amazon Web Services і Google Cloud. Праз тое, што мэсэнджэр мяняў адрасы вельмі хутка, установа вымушаная было блакаваць іх цэлымі пуламі. У выніку пад блакаванне патрапілі сайты, не звязаныя з Telegram, але якія таксама выкарыстоўвалі адрасацыю Amazon Web Services і Google Cloud. Праблемы з доступам адчувалі онлайн-школа вывучэння ангельскай мовы Skyeng і мэсэнджэр Viber.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках