24 красавiка 2024, Серада, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўкраінска-беларускай мяжы арыштаваны журналіст Дзмітрый Галко

1
На ўкраінска-беларускай мяжы арыштаваны журналіст Дзмітрый Галко
ДЗМІТРЫЙ ГАЛКО

Незалежнага журналіста знялі з цягніка «Львоў-Менск».

Уначы супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы вядомы беларускі журналіст Дзмітрый Галко. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла яго жонка Юлія Гаркуша.

«Дзмітрый усё ж паехаў у Менск, разруліць сітуацыю з падатковай, але да Менска не даехаў, яго арыштавалі», - напісала яна.

Вядома, што Галко ехаў у Беларусь з Львова. Яго затрымалі на Століншчыне.

Інфармацыю пра затрыманне пацвердзіў у «Фэйсбуку» беларускі актывіст Вадзім Доўнар.

Дзяжурны Столінскага РАУС паведаміў «Нашей Ниве», што Дзмітрый Галко знаходзіцца ў іх, ён быў аб'яўлены ў вышук як падазраваны паводле артыкула 364 КК «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Згодна з гэтым артыкулам, журналісту можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Гісторыя пачалася летась у канцы лістапада. Калі непаўнагадовы сын Дзмітрыя Ян адзначаў свой дзень нараджэння, дзе прысутнічаў і бацька. Паводле версіі міліцыі, у кватэры была гучная музыка, хтосьці выклікаў участковага. Калі ўчастковы з'явіўся, то ў яго нібыта адбылася сутычка з Дзмітрыем, у выніку якой у міліцыянта быў разбіты мабільнік.

Сам Галко сцвярджае, што проста ўзяў міліцыянта за рукі, ніякай бойкі не было.

Праз нейкі час пасля таго інцыдэнту Галко з сынам з'ехаў ва Украіну, у Марыупаль, дзе жыве яго жонка. Сын ужо вярнуўся на радзіму, цяпер паспрабаваў і бацька.

Дзмітрый Галко - беларускі журналіст і блогер, які супрацоўнічаў з многімі выданнямі. Запомніўся серыяй рэпартажаў пра вайну ва Украіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках