19 красавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэвалюцыя ў Арменіі онлайн: лідары затрыманыя, пратэсты доўжацца

65
Рэвалюцыя ў Арменіі онлайн: лідары затрыманыя, пратэсты доўжацца
ФОТА: SVABODA.ORG

Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Ерэвана.

Падчас шэсця пратэстнага руху супраць прэм'ерства экс-прэзідэнта Сержа Саргсяна ў ерэванскай суполцы Эрэбуні з вуліцы Арцаха быў затрыманы лідар руху, дэпутат Нацыянальнага сходу Арменіі Нікол Пашынян, паведамляе azatutyun.am.

Калі шэсце на чале з Пашынянам, які накіроўваўся ў адміністратыўны раён Эрэбуні, дайшло да вуліцы Арцаха, на шляху шэсця стаў паліцэйскі кардон у шаломах і са шчытамі. Дэманстранты паспрабавалі прарваць паліцэйскае ачапленне, паміж імі і сіламі паліцыі адбылося сутыкненне. Паліцыя выкарыстала шумавыя гранаты для стрымлівання разгневаных сілавымі дзеяннямі дэманстрантаў. Паліцыянты забралі Нікола Пашыняна.

Адзначым, што да гэтага Пашынян звярнуўся да паліцыі, заклікаючы іх скласці зброю і далучыцца іх барацьбы. "Не ахвяруйце нашай радзімай дзеля карумпаванага клану, гэта пытанне будучыні вашых дзяцей і сям'і. Складзіце зброю і далучыцеся да народа», - сказаў ён.

Затым паліцыянты пачалі разгон дэманстрацыі, з выкарыстаннем сілы яны затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі.

Быў затрыманы таксама іншы апазіцыйны дэпутат Сасун Мікаелян пасля таго, як ён звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу з заклікам не баяцца і не разыходзіцца. «Серж Саргсян выставіў ультыматум нашай свабодзе», - заявіў Мікаелян.

На гэты час ёсць адзін пацярпелы, яго павезлі на машыне «хуткай дапамогі».

Быў таксама затрыманы дэпутат Арарат Мірзаян. Ёсць таксама іншыя затрыманыя грамадзяне.

Жонка апазіцыйнага дэпутата Арарата Мірзаяна, Гаар Абаджан, паведаміла Радыё Азауцюн, што дэпутат цяпер знаходзіцца ў Шэнгавіцкім аддзеле паліцыі, яна таксама мяркуе, што там жа знаходзяцца і дэпутаты Нікол Пашынян і Сасун Мікаелян.

Нягледзячы на разгон шэсця на скрыжаванні вуліц Арцаха і Эрэбуні і выдаленне з месца шэсця лідараў руху, дэманстранты прадоўжылі акцыі грамадзянскага непадпарадкавання. Частка з іх з вуліцы Эрэбуні шэсцем рушыла па праспектах Тыгран Мец і Аршакуняц, накіроўваючыся да цэнтра.

Цяпер шматтысячнае шэсце дасягнула будынка мэрыі Ерэвана на праспекце Грыгора Лусаворыча. Колькасць удзельнікаў шэсця ўвесь час павялічваецца. Пратэстоўцы накіроўваюцца на плошчу Рэспублікі.

Між тым, на плошчы Рэспублікі цяпер сканцэнтраваныя значныя сілы паліцыі.

Паводле паведамлення паліцыі Арменіі, на 15:00 (мясцовага часу) затрымана 192 ўдзельнікі мірнай акцыі пратэсту.

Паліцыя выкарыстала супраць дэманстрантаў спэцсродкі, разагнаўшы шэсце на вуліцы Арцаха, аднак дэманстранты працягваюць пратэсты ў розных частках горада.

Адзначым, што сёння а 10 гадзін раніцы ў гатэлі «Марыёт Арменія» адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Арменіі Сержа Саргсяна з апазіцыйным дэпутатам Нацыянальнага сходу Арменіі, лідарам пратэстнага руху Ніколам Пашынянам. Сустрэча цягнулася ўсяго некалькі хвілін. Саргсян адмовіўся весці перамовы аб сваёй адстаўцы, як гэта запатрабаваў лідар апазіцыі Нікол Пашынян, і пакінуў гатэль.

Пасля гэтай сустрэчы паліцыя распаўсюдзіла паведамленне, адзначыўшы, што гатовая з выкарыстаннем спецсродкаў разагнаць мітынг.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках