23 красавiка 2024, aўторак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нападнік «Вашынгтона» сустрэўся з дзяўчынкай, якой дарыў шайбу

3
Нападнік «Вашынгтона» сустрэўся з дзяўчынкай, якой дарыў шайбу

Шасцігадовая заўзятарка Кіла Мокслі атрымала яшчэ адзін падарунак.

Нападнік «Вашынгтон Кэпіталз» Брэт Коналі сустрэўся з дзяўчынкай, якой падарыў шайбу перад другім матчам серыі з «Каламбус Блю Джэкетс». Пра гэта паведамляе gazeta.ru.

Відэа з шасцігадовай дзяўчынкай Кіла Мокслі стала хітом інтэрнэту. На пятую гульню ў серыі Кіла і яе сям'я былі запрошаныя ў якасці спецыяльных гасцей уладальніка «сталічных» Тэда Леонсіса.

Перад стартам матчу Кіла папрасілі завесці трыбуны, некалькі разоў выгукнуўшы у мікрафон: «Наперад, «сталічныя!».

«Гэта было вельмі весела!», - з усмешкай сказала дзяўчынка.

Пасля матчу Кіла была запрошаная ў распранальню «Вашынгтона», дзе Коналі зрабіў ёй яшчэ адзін падарунак, прэзентаваўшы сваю клюшку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках