25 красавiка 2024, Чацвер, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вецер у Беларусі: паваленыя дрэвы і сарваныя дахі

2
Вецер у Беларусі: паваленыя дрэвы і сарваныя дахі
ФОТА: TUT.BY

МНС падвяло вынікі непагадзі.

21 красавіка парывы ветру ў некаторых раёнах краіны дасягалі 27 м/с. Праз непагадзь пацярпелі 15 населеных пунктаў у Магілёўскай, Менскай і Віцебскай абласцях, паведамляе МНС.

Паводле звестак МНС, пашкоджаныя дахі 3 жылых дамоў, 2 аб'ектаў сацкультбыту і 24 сельскагаспадарчых будынкаў. У Магілёўскай і Менскай абласцях, а таксама ў сталіцы ўпала 34 дрэвы, у выніку пашкоджаны 3 легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма.

ФОТА: TUT.BY

Работнікі МНС і іншых арганізацый распілоўвалі і прыбіралі паваленыя дрэвы. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Паводле звестак ДВА «Белэнерга», на працягу дня на тэрыторыі рэспублікі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 996 населеных пунктаў. Паводле стану на 06.00 22 красавіка застаюцца без электразабеспячэння 6 населеных пунктаў і 9 трансфарматарных падстанцый у Магілёўскай, Менскай і Віцебскай абласцях.

ФОто: 112.by

Моцны вецер таксама спрыяў распаўсюджванню агню ў час пажараў у экасістэмах. Учора выратавальнікі ўздымалі ў паветра авіяцыю для тушэння ўзгаранняў. Гарэў лес у Старадарожскім раёне, быў пажар у Баранавіцкім раёне.

Карыстальнікі паведамлялі пра ДТЗ на трасе М1 праз «пясчаную буру». У ДАІ адзначылі, што сур'ёзных аварый не зафіксавана.

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на раніцу нядзелі. Па Віцебскай, Магілёўскай і паўночным усходзе Менскай вобласці захаваецца вецер парывамі да 15-20 метраў у секунду.

21 красавіка ўраган абрынуўся на Маскву і Падмаскоўе: 17 чалавек пацярпелі, два чалавекі загінулі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках