23 красавiка 2024, aўторак, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як каралева Лізавета адсвяткавала свой 92-ы дзень нараджэння

1
Фотафакт: Як каралева Лізавета адсвяткавала свой 92-ы дзень нараджэння

Каралеву віншавалі Стынг, Кайлі Міногу і Том Джонс.

У суботу, 21 красавіка, у Лондане адбыўся зорны канцэрт у гонар 92-га дня нараджэння каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы. Павіншаваць яе ў Каралеўскім Альберт-Холе сабралася ўся зорная сям'я: сын прынц Чарльз з жонкай Камілай, сястра прынцэса Ганна, унукі прынц Уільм (праўда без цяжарнай жонкі Кейт Мідлтан) і прынц Гары з нявестай Меган Маркл, прынцэса Яўгенія, піша segodnya.ua.

Для святкавання каралева Лізавета, вядомая любоўю да яркіх нарадаў, абрала сукенку ў адценнях золата і чорныя туфлі-лодачкі, дапоўніўшы нарад жамчужнымі ўпрыгожваннямі.

Нявеста прынца Гары, Меган Маркл, за чыім гардэробам цяпер сочаць СМІ, абрала сціплую сукенку-Кейп ад брытанскага брэнда Stella McCartney і цёмна-сінія замшавыя туфлі на шпільцы, зрабіўшы стаўку на аксэсуары - залаты клатч і бранзалет.

Фото: getty images

На сцэне для каралевы выступалі Кайлі Міноўг, Том Джонс са сваім хітом «Not Unusual», рэгі-выканаўца Шэггі са Стынгам.

Нагадаем, што свой дзень нараджэння манархі Вялікабрытаніі святкуюць двойчы. Першы раз - непасрэдна ў дзень нараджэння, а другі - у адну з субот чэрвеня. 21 красавіка каралева адзначае ў коле сям'і. У афіцыйны дзень нараджэння ладзяцца масавыя гулянні з артылерыйскім салютам і вывешваннем сцягоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках