29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску спее незадаволенасць праз указы правадыра

19
У Бабруйску спее незадаволенасць праз указы правадыра

Людзі абураныя падаражаннем удвая плацяжоў за інтэрнаты.

Праз указ Лукашэнкі інтэрнаты ў Беларусі перавялі ў статус арэнднага жылля: у выніку квітанцыі значна падаражалі, што выклікала хвалю незадаволеных галасоў ва ўсёй краіне. Гэтым разам пратэст супраць новаўвядзенняў выказалі жыхары Бабруйска, паведамляе «Белсат».

Новыя квітанцыі за камунальныя паслугі даслоўна прыводзяць жыхароў інтэрнатаў у шок. Дакладней – новая графа – за карыстанне жылым памяшканнем. «Кошты выраслі ўдвая», – распавядаюць «Белсату» ў бабруйскім інтэрнаце на вуліцы Ульянаўская, 106.

«У мяне грошай сыходзіць 150 рублёў кожны месяц на лекі жыццянеабходныя, а цяпер яшчэ прыслалі дадаткова, было 60 з дробяззю, а цяпер 130 таксама з дробяззю аплата. З якіх сродкаў, калі мая пенсія ўсяго 339 рублёў, з якіх сродкаў я дазволю сабе лячыцца, калі я буду аплачваць за арэнду?» – пытае жыхарка інтэрнату.

Прычына абурэнняў – указ, які падпісаў кіраўнік краіны. Паводле новых правілаў інтэрнат становіцца арэндавым жытлом. Цяпер кошт параўнальны да платы за добрую кватэру. Але не ўмовы.

«Цяпер зноў пачынае выбіваць аўтаматы, тым больш новапастаўленыя аўтаматы, таксама тэлефануем у ЖКГ, што ў нас гарыць праводка ў электрашчытавой, нам адказваюць: электрык на тэрміновым выкліку! – распавядае іншая жыхарка. – Выбачаюся, а калі плавіцца праводка, гэта не тэрміновы выклік?».

Жыхары спрабавалі пратэставаць, але зарганізаваць сход не атрымалася: адміністрацыя інтэрнату не дазволіла нават сабрацца ў актавай зале. Рэагуюць жа на любы пратэст прадстаўнікі дзяржавы нервова.

«Былі прадстаўнікі, я не ведаю адкуль, праўда, і яны пыталі: калі мы не будзем гэта аплачваць, менавіта за камунальныя будзем плаціць, за арэнду няма магчымасцяў. «Месяц-два не заплаціце, спачатку пазбавім бацькоўскіх правоў, потым прыйдзе камісія, што ў вас неўладкаваны дом, а потым вас наўпрост высяляць на вуліцу»? – дадае жыхарка інтэрнату.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках