19 красавiка 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Справа «Сям'я Папчэні супраць урада Беларусі» ўвойдзе ў гісторыю

5
Леанід Судаленка: Справа «Сям'я Папчэні супраць урада Беларусі» ўвойдзе ў гісторыю
Леанід Судаленка

Стратэгічная цяжба скончыцца змяненнем нацыянальнага заканадаўства.

Пра гэта прававы інспектар незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Гомельскай вобласці, лаўрэат прэміі «Хартыі-97» за 2017 год у намінацыі «За асабістую мужнасць» Леанід Судаленка напісаў у «Фэйсбуку»:

«Зладзіў сабе суботнік, каб скончыць скаргу ў Камітэт ААН правоў чалавека ад імя бацькоў загінулай на калгасным полі пад коламі грузавіка 13-гадовай школьніцы Вікторыі Папчэні.

У звароце ідзе гаворка пра парушэнне дзяржаўнымі агентамі права на жыццё дзіцяці. Упэўнены, справа «Сям'і Папчэні супраць урада Беларусі» ўвойдзе ў гісторыю і стане напамінам кожнай гарачай чыноўніцкай галаве, якая калі-небудзь пажадае прыцягнуць школьнікаў да забароненай прымусовай працы. Мы будзем дамагацца, каб у будучыні рашэнне ААН вісела ў кожнай школе ў самых публічных месцах як напамін усім нам дарослым пра адказнасць за нашых дзяцей.

І яшчэ. Для тых, хто паўтарае, маўляў нічога змяніць нельга. За два гады з моманту трагедыі пад Маладзечна мы не зафіксавалі ніводнага выпадку прыцягнення школьнікаў да прымусовых сельгасработ. На сёння цалкам выканана рашэнне суда першай інстанцыі аб спагнанні на карысць сям'і загінулай школьніцы маральнай шкоды сумаю BYN50 тыс.

Стратэгічная цяжба «Сям'я Папчэні супраць урада Беларусі» працягваецца і ўпэўнены, скончыцца змяненнем як нацыянальнага заканадаўства, так і практыкі яго прымянення, якія вядуць да парушэння ў нашай краіне права дзяцей на жыццё».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках