28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд пацвердзіў блакаванне Google

15
Раскамнагляд пацвердзіў блакаванне Google

Ведамства ўнесла ў рэестр забароненай інфармацыі шэраг IP-адрасоў Google.

Кампанія Google не задаволіла патрабаванне Раскамнагляду і дазваляе мэсэнджару Telegram працаваць праз свае IP-адрасы, заявілі ў ведамстве.

«У сувязі з гэтым Раскамнагляд унёс у рэестр забароненай інфармацыі шэраг IP-адрасоў Google, якія выкарыстоўваюцца Telegram для ажыццяўлення дзейнасці ў Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на старонцы Раскамнагляду ў Facebook.

Раней у Google заявілі, што распрацоўшчыкі дадаткаў больш не змогуць выкарыстоўваць дамен кампаніі для абыходу блакаванняў. Пры гэтым у кампаніі растлумачылі, што змены ў сеткавай архітэктуры кампаніі былі даўно запланаваныя.

Раней, 18 красавіка, кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў заявіў, што Telegram стаў выкарыстоўваць новыя IP-адрасы, атрымліваючы іх у хмарных сэрвісах Amazon Web Services і Google Cloud. Праз тое, што мэсэнджар мяняў адрасы вельмі хутка, ведамства вымушана было блакаваць іх цэлымі пуламі. У выніку пад блакаванне патрапілі сайты, не звязаныя з Telegram, але якія таксама выкарыстоўвалі адрасаванне Amazon Web Services і Google Cloud. Між іншым, праблемы з доступам адчувалі анлайн-школа вывучэння ангельскай мовы Skyeng і мэсэнджар Viber.

Усяго, са слоў Жарава, падчас спробаў спыніць працу Telegram у Расеі аператары сувязі заблакавалі 18 падсетак Amazon і Google.

У ноч на 22 траўня карыстальнікі Сеціва сталі масава скардзіцца на недаступнасць галоўнай старонкі пошукавай сістэмы Google у Расеі. У прэс-службе Google РБК адказалі, што ведаюць пра гэтую праблему і шукаюць шляхі яе развязання.

Аператары сувязі прыступілі да выканання рашэння суда аб блакаванні Telegram у Расеі 16 красавіка. Раней Таганскі раённы суд Масквы пастанавіў заблакаваць сэрвіс праз тое, што ён адмовіўся перадаць ФСБ ключы для расшыфроўкі перапіскі карыстальнікаў.

19 красавіка эксперты аналітычнай кампаніі SimilarWeb паведамілі, што ў першы дзень блакавання Telegram у Расеі яго выкарыстанне не знізілася, а, наадварот, вырасла на 27% пры параўнанні панядзелка да панядзелку.

На 22 траўня блакаваць працу Telegram у Расеі не атрымалася, карыстальнікі працягваюць карыстацца мэсэнджарам, прычым многія робяць гэта без выкарыстання спецыяльных праграм для абыходу блакавання.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках