20 красавiка 2024, Субота, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка: Усе разумелі, што за «задума» ў славацкага капітана

Арына Сабаленка: Усе разумелі, што за «задума» ў славацкага капітана
Арына Сабаленка
ФОТА: ДЗЯНІС КАСЦЮЧЭНКА, TUT.BY

Беларуска пракаментавала перамогу над Ганнай Шмідлавай.

Перамога Арыны Сабаленкі над першым нумарам каманды Славакіі Ганнай Каралінай Шмідлавай у трэцім паядынку матчавай сустрэчы раўнда плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі вывела Беларусь наперад - 2:1. Сабаленка на прэс-канферэнцыі распавяла, што раскусіла тактычную задуму славацкага капітана Мацея Ліптака і не зведала праблем у супрацьстаянні са Шмідлавай, піша tut.by.

Сабаленка: «Усе разумелі, што там за задумы ў Мацея Ліптака»

- Арына, вы вельмі ўпэўнена ўвайшлі ў першы сэт, аднак неўзабаве лік 4:0 ператварыўся ў 5:3. Што здарылася? І як справіліся з сітуацыяй?

- Цяжка ўвесь матч захоўваць канцэнтрацыю. Акрамя таго, калі я павяла 4:0, разумела, што страчваць асабліва няма чаго. Усё-такі няпроста было б спаборніцы зрабіць два зваротныя брэйкі. Стала гуляць трохі расслаблена. Не скажу, што няўпэўнена. Проста ні пра што не задумвалася. Даволі нядрэннай гульнёй Шмідлава зрабіла лік 4:2. Як мне здаецца, яна стала падаваць лепей. Але так як 5:3 - не 4:4, перавага па-ранейшаму была на маім баку.

- Можаце ўспомніць, пра што думалі пры ліку 0:40 у трэцім гейме другога сэта, які ў выніку застаўся за вамі?

- Калі б я саступіла гэты гейм, то гэта не было б пераломным момантам. Думаю, што далей я б узяла сваю падачу, і гульня па-ранейшаму была б роўнай. Але так, я зрабіла брэйк. Якія думкі? Ды па ходзе матчу я сама выйгравала, сама прайгравала. Сітуацыя з 0:40 атрымалася праз мае дзве дурныя памылкі. Потым палепшыла свае дзеянні ў завяршальнай стадыі, стала гуляць больш уважліва.

- Эйс на другой падачы таксама кажа аб вашай упэўненасці?

- Улічыла ўчорашнія памылкі. Акрамя таго, Шмідлава не ціснула на мяне высокім тэмпам. Я спакойна падавала і была ўпэўненая ў сабе.

- Ці былі варыянты, што Шмідлава можа згуляць як супраць вас, так і супраць Аляксандры Сасновіч.

- У размове з камандай учора сказала, што даю 80 адсоткаў на тое, што Шмідлава будзе гуляць са мной. Бо славакам не было сэнсу здымаць з гульні Вікторыю Кужмаву. У прынцыпе ўсе разумелі, што там за задумы ў Мацея Ліптакі. Выбачайце за мой французскі! Настройвалася на Шмідлаву, але была гатовая і да сустрэчы з Янай Чапелавай.

- Ці лічыце, вам ужо варта рыхтавацца да ўдзелу ў парнай сустрэчы?

- Гледзячы на рахунак у першай партыі (у паядынку паміж Аляксандрай Сасновіч і Вікай Кужмавай - 1:6. - заўв.рэд.), даводзіцца пачынаць задумвацца пра гэта. Мы ўчора з дзяўчынкамі настроіліся на агульную перамогу з лікам 3:1. А што тычыцца пары, то ў нас усе гульцы на ўздыме. Мы гатовыя.

Шмідлава: «Вялікую частку часу я знаходзілася далёка ад задняй лініі»

- На ваш погляд, які момант стаў ключавым у паядынку супраць Сабаленкі?

- Калі пры ліку 1:1 я вяла на сваёй падачы 40:0, але не змагла ўзяць бал. У моманты, калі гульня была роўнай, Арына ўсё роўна была лепшай. На мой погляд, у Кубку Федэрацыі Арына выступае нават лепш, чым на асабістых турнірах.

На працягу ўсёй сустрэчы мне трэба было быць больш агрэсіўнай, старацца зацягваць спаборніцу ў доўгія розыгрышы. Гэта не ўдавалася, большую частку часу я знаходзілася далёка ад задняй лініі і тым самым дазваляла Арыне выходзіць да сеткі.

- Афіцыйна праз праблемы са страўнікам вы не бралі ўдзел у першым гульнявым дне, але трэніраваліся адразу пасля яго завяршэння. Ці так дрэнна усё было? І як вы адчувалі сябе напярэдадні паядынку з Арынай?

- Сітуацыя была не настолькі крытычнай, каб заставацца ў гатэлі. Але так як напярэдадні першага гульнявога дня я практычна ўсю ноч не спала, было прынятае рашэнне пра маю замену. У распараджэнні ў нашага капітана знаходзіліся яшчэ гульцы, якія былі цалкам гатовыя.

- Як прайшла ваша адаптацыя ў Менску пасля вяртання з Багаты?

- Дарога ў Беларусь заняла нямала часу і была няпростай. У мяне было чатыры дні тут, каб падрыхтавацца, тады як астатнія нашы дзяўчынкі знаходзіліся ў Менску з пачатку тыдня. Адаптавацца трэба было адразу да некалькіх рэчаў. Да пераходу з гульні на адкрытым корце да гульні ў закрытым памяшканні, а таксама да змены пакрыцця - з грунту на хард. Насуперак маім чаканням, хард у Менску апынуўся не такім хуткім, што было плюсам. Аднак і беларускі, наколькі я ведаю, на мінулым тыдні гулялі на грунце, так што ў гэтым сэнсе мы былі ў роўных умовах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках