28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Telegram заклікаў расейцаў а 19.00 запусціць з вокнаў папяровыя самалёцікі

4
Telegram заклікаў расейцаў а 19.00 запусціць з вокнаў папяровыя самалёцікі

Акцыя праводзіцца ў сувязі з сёмым днём блакіроўкі сэрвісу ў РФ.

У нядзелю, 22 красавіка, расейскім карыстачам Telegram прыйшла абвестка з афіцыйнай старонкі мэсэнджара з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да сёмага дня блакіроўкі сэрвісу, паведамляе "Дождь".

«Сёмы дзень расейскія ўлады блакуюць Telegram. Калі вы падтрымліваеце свабодны інтэрнэт, запусціце з акна папяровы самалёцік сёння роўна ў сем вечара», - сказана ў паведамленні.

16 красавіка 2018 гады Раскамнагляд пачаў блакаваць доступ да Telegram на тэрыторыі Расеі. Дагэтуль уласнікі мэсэнджара адмовіліся даваць спецслужбам РФ ключы для дэкадавання паведамленняў.

Уладальнік Telegram Павел Дураў заклікаў расейскіх карыстальнікаў не выдаляць і не пераўсталёўваць Telegram. Ён паабяцаў, што мэсэнджар будзе выкарыстоўваць убудаваныя метады абыходу блакаванняў, якія не патрабуюць дзеянняў ад карыстальнікаў. Пры гэтым ён прызнаў, што не гарантуе даступнасць сэрвісу без выкарыстання віртуальных прыватных сетак (VPN).

Раскамнагляд для поўнай забароны мэсэнджара заблакаваў IP-адрасы кампаній Amazon і Google, хостынг якіх выкарыстоўвае Telegram. Ад такіх дзеянняў рэгулятара пацярпелі прыкладанні Microsoft, MasterCard, Twitter, Viber і іншых арганізацыі, якія мелі доступ да тых жа сервераў, удакладняе «Радио Свобода».

19 красавіка Дураў паведаміў, што Telegram працягвае заставацца даступным расейскім карыстальнікам. Ён таксама падзякаваў тым, хто «ўдзельнічае ў лічбавым супраціве».

22 красавіка Раскамнагляд заблакаваў шэраг IP-адрасоў кампаніі Google.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках