25 красавiка 2024, Чацвер, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пясчаная бура» пад Берасцем: Mitsubishi пратараніў «Жыгулі»

3
«Пясчаная бура» пад Берасцем: Mitsubishi пратараніў «Жыгулі»
ФОТА: GAIBREST

Ад удару аўто перакулілася на бок.

Пад Берасцем падчас «пясчанай буры» Mitsubishi пратараніў і перакуліў «жыгулі», пацярпела жанчына. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 21 красавіка, а 17.20, на 1-м кіламетры трасы Н425. «Паводле папярэдняй інфармацыі, 55-гадовы кіроўца Mitsubishi пры выбары хуткасці руху не ўлічыў умовы надвор'я, якія ўплываюць на бачнасць дарогі (бакавы вецер з пяском), і ўчыніў сутыкненне з аўтамабілем ВАЗ, які ехаў у спадарожным напрамку. Ад удару апошні перакуліўся на бок», - распавялі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ 47-гадовая пасажырка «жыгулёў», якая ехала на заднім крэсле, атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная ў нейрахірургію.

Нагадаем, на нядзелю, 22 красавіка, у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер. «Вецер парывамі 15-20 м/с захаваецца да канца дня 22 красавіка (нядзеля) на паўночным усходзе рэспублікі», - распавялі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

Няпростая сітуацыя склалася і ў суботу - моцны вецер падняў пясок з палёў, што прывяло да аварый на трасе М1. Таксама з-за непагадзі пацярпелі 15 населеных пунктаў у Магілёўскай, Менскай і Віцебскай абласцях.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках