25 красавiка 2024, Чацвер, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Брытаніі назвала псеўданімы агента ФСБ, датычнага да атручвання Скрыпалёў

5
Паліцыя Брытаніі назвала псеўданімы агента ФСБ, датычнага да атручвання Скрыпалёў

Расейскі агент можа выкарыстоўваць як мінімум чатыры мянушкі.

Брытанская паліцыя падазрае, што да атручвання былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі датычны 54-гадовы экс-агент ФСБ, які дзейнічае пад псеўданімам «Гордан». Аб гэтым піша газета Mirror.

Паводле інфармацыі выдання, «Гордан» таксама можа выкарыстоўваць для прыкрыцця імя Міхаіл Савіцкіс і два іншыя псеўданімы (якія менавіта, не ўдакладняецца). Звесткі пра «Гордана», які нібыта ўваходзіць у рэзерв ФСБ для выканання спецыяльных аперацый, усплылі пасля пяцігадзіннага допыту перабежчыка з ФСБ Барыса Карпічкова.

Са слоў Карпічкова, з «Горданам» ён перасекся на пачатку 1990-х, калі служыў у ФСБ ў Латвіі, а той быў ягоным падначаленым. Карпічкоў дадаў, што «Гордан» быў разумным, адукаваным, амбіцыйным і бязлітасным чалавекам, які ўмеў хутка заваяваць давер незнаёмых людзей. Агент атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэце, а таксама навучаўся баявым мастацтвам.

Усяго, як піша Mirror, да замаху на Скрыпалёў мае дачыненне група з шасці чалавек. Газета The Telegraph 20 красавіка пісала, што брытанскія следчыя ўстанавілі асноўных падазраваных у гэтай справе; усе яны ўжо вярнуліся ў Расею.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках