20 верасня 2018, Чацвер, 16:39
На маршы
Рубрыкі

У Нямеччыне ўпершыню ў гісторыі СДПГ партыю ачоліла жанчына

1
АНДРЭЯ НАЛЕС
КРЫНІЦА: ВКУРСЕ.UA

Сацыял-дэмакратычную партыю Нямеччыны ўзначаліла Андрэа Налес.

Старшынёй Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПГ) упершыню за ўсю 150-гадовую гісторыю стала жанчына Андрэа Налес. За яе аддалі свае галасы 600 дэлегатаў падчас партыйнага сходу ў Вісбадэне, паведамляе РБК са спасылкай на Die Zeit.

Як адзначае выданне, раней Налес займала пасаду кіраўніка парламенцкай групы СДПГ.

Яе папярэднік Марцін Шульц абвясціў аб сваёй адстаўцы 13 лютага. Ён ускладаў надзеі на Налес. «Я ўпэўнены, што Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны на чале з Андрэа Налес здабудзе свой ранейшы ўплыў», - заяўляў ён. Часовыя абавязкі старшыні партыі выконваў першы бургамістр Гамбурга Олаф Шольц.

Як паведамляецца на сайце бундэстага, Андрэа Налес - 47 гадоў. Яна нарадзілася 20 чэрвеня 1970 года ў горадзе Мендыгу ў зямлі Рэйнланд-Пфальц. Таксама адзначаецца, што Налес вызнае каталіцызм. Яна была сябрам нямецкага парламента з 1998 да 2002 года, а таксама з'яўляецца дзейным чальцом бундэстага з 2005 года. З кастрычніка 2007 да лістапада 2009 года яна займала пасаду спікера парламенцкай групы СДПГ, а таксама была намеснікам старшыні партыі да 2009 года. У 2009 годзе яе прызначылі генеральным сакратаром СДПГ. Гэтую пасаду яна займала да 2013 года, калі стала федэральным міністрам працы і грамадскіх спраў Нямеччыны.

У верасні 2017 года пасля выбараў у бундэстаг Кансерватыўны блок канцлеркі Ангелы Мэркель - Хрысціянска-дэмакратычны саюз і Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХДС/ХСС) - атрымаў большасць месцаў у парламенце, а менавіта 246. СДПГ стала другой пасля ХДС/ХСС з 153 мандатамі. На трэцім месцы пасля выбараў апынулася «Альтэрнатыва для Нямеччыны», якая раней ня займала крэсла ў бундэстагу. Яна атрымала 94 мандаты.