28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9-гадовая беларуская балерына ўвайшла ў тройку найлепшых на прэстыжным конкурсе ў ЗША

1
9-гадовая беларуская балерына ўвайшла ў тройку найлепшых на прэстыжным конкурсе ў ЗША

У фінале ва ўзроставай групе 9-12 гадоў за перамогу змагаліся 172 удзельнікі з 36 краін.

Вера Шпакоўская, выхаванка першай беларускай школы балета для дзяцей, заняла трэцяе месца на міжнародным конкурсе Youth America Grand Prix (YAGP), які прайшоў у Нью-Ёрку. Шпакоўская выступала ва ўзроставай катэгорыі 9-12 гадоў.

YAGP - гэта адзін з самых буйных і аўтарытэтных конкурсаў у свеце, у якім удзельнічаюць вучні балетных школ. У 1999 годзе яго заснавалі жонка і муж Ларыса і Генадзь Савельевы, былыя салісты маскоўскага Вялікага тэатра.

Сёлета на конкурс былі пададзеныя больш за тысячу заявак ад дзяцей і падлеткаў ад 9 да 19 гадоў, якія прафесійна займаюцца балетам. Паўфіналы праходзілі ў Францыі, Гішпаніі, Бразіліі, Японіі, Карэі, Мексіцы, Аўстраліі і ва ўсіх амерыканскіх штатах.

Вера Шпаковская
Фото: семейный архив

Вера Шпакоўская ўдзельнічала ў конкурсе другі год запар. У 2017-м Веры і яе суайчынніцы Анастасіі Ярмош было восем гадоў. Тады як у іх узроставай групе спаборнічалі дзеці ад 9 да 12 гадоў. Арганізатары дапусцілі дзяўчынак да ўдзелу, ацаніўшы іх высокі ўзровень. У фінале конкурсу, які адбыўся ў Нью-Ёрку, Вера і Анастасія абышлі тых спаборніц, якія абагналі іх у Парыжы. У выніку ў 2017-м Шпакоўская заняла пятае месца, набраўшы 95 балаў (усяго ў групе спаборнічалі 112 удзельніц).

У фінал конкурсу гэтага года Шпакоўская і Ксенія Косава, яшчэ адна выхаванка школы, таксама прабіваліся праз паўфінал у Парыжы, дзе занялі, адпаведна, першае і трэцяе месцы.

Як распавяла tut.by Марына Вежнавец, зорка Нацыянальнага тэатра оперы і балета і кіраўніца першай беларускай школы балета для дзяцей, у журы ўвайшлі дырэктары балетных школ са Швэйцарыі, Францыі, Нямеччыны, ЗША, у тым ліку знакамітая ў мінулым французская балерына Элізабэт Платэль (цяпер дырэктарка балетнай школы Парыжскай оперы).

Вера Шпаковская
Фото: семейный архив

У фінале ва ўзроставай групе 9-12 гадоў за перамогу змагаліся 172 удзельнікі з 36 краін. Вера Шпакоўская заняла трэцяе месца, выканаўшы варыяцыю з балета «Жызэль» і нумар «Парастак» (харэаграфія Маргарыты Сазонавай). Ксенія Косава ўвайшла ў дванаццаць найлепшых.

Таксама на конкурсе ў Нью-Ёрку Беларусь прадстаўлялі Мікіта Сінкевіч і Анастасія Ярмош, якія перамаглі ў паўфінале.

Фото: архив Марины Вежновец

Спаборніцтвы на YAGP таксама праходзілі і сярод 100 ансамбляў, дзе не было падзелу паводле ўзроставага крытэру. Беларускі ансамбль (Вера Шпакоўская, Ксенія Косава, Мікіта Сінкевіч і Анастасія Ярмош) увайшоў у дванаццаць найлепшых.

Як распавяла Марына Вежнавец, пераможцы атрымаюць магчымасць вучыцца ці стажыравацца ў адной з вядомых харэаграфічных школ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках