19 красавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пахану Пуціну нанеслі абразу

13
Пахану Пуціну нанеслі абразу

Тлумачэнне думак і дзеянняў кіраўніка Крамля трэба шукаць у ягоным дзяцінстве, праведзеным у вулічных бандах.

Ваенны ўдар ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі па сірыйскіх аб'ектах - гэта абраза расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Абражаць расейскага прэзідэнта непрымальна і недапушчальна. Пра гэта заявіў пасол Расейскай Федэрацыі ў Вашынгтоне Анатоль Антонаў.

Гэтая рыторыка адкрывае нестандартны падыход. У расейскай дзяржавы, бясспрэчна, ёсць свае інтарэсы ў Сірыі, і як дзяржава Расея адмоўна ставіцца да аперацыі хаўруснікаў. Гэта ў еўраатлантычных уяўленнях. Але пры чым тут асабістыя пакрыўджаныя пачуцці Уладзіміра Пуціна? У рамках заходняга дыскурсу гэтага не растлумачыць, піша Český rozhlas (пераклад - inosmi.ru).

Аднак з'яву трэба аналізаваць сродкамі, звязанымі з яе паходжаннем і развіццём. У расейскай незалежнай пуціналогіі даўно выстаялася тэорыя, згодна з якой тлумачэнне думак і дзеянняў кіраўніка Крамля трэба шукаць у ягогым дзяцінстве, праведзеным у вулічных бандах.

Калі паглядзець на сітуацыю з гэтага пункту гледжання, то словы амбасадара ў Вашынгтоне выглядаюць лагічнымі. У гэтым кантэксце Пуцін не з'яўляецца часткай палітычнай сістэмы краіны, а выступае ў ролі кіраўніка банды.

Па-расейску такога чалавека называюць паханам. Аўтарытэт пахана ў іерархіі банды расце або падае ў залежнасці ад ягонай здольнасці ў вызначальны момант прадэманстраваць падначаленым, што ў яго ёсць такая сіла, якая знішчыць усякага іншага пахана з канкурэнтнай банды.

Зразумела, магчымыя варыянты. Калі пахан палічыць, што канкурэнты моцныя, і што разборка з ужываннем нажоў або агнястрэльнай зброі нічога не дасць, ці ёсць рызыка саступіць, тады ён паспрабуе падзяліць горад на зоны.

Пуцін спрабаваў зрабіць гэта ў апошнія гады, і фактычна абыякавасць Захаду да ягонага ўварвання ў Грузію, Крым і на Усходнюю Украіну, магчыма, уваскрэсіла ў ім надзею, што ў выніку з заходнімі паханамі ўдасца дамовіцца аб падзеле сфер уплыву.

Аднак у палоне гэтай надзеі ў Пуціна (калі скарыстацца выразам аднаго з ягоных папярэднікаў на расейскім троне) здарылася «галавакружэнне ад поспехаў». Захад яшчэ неяк трываў усіх яго орбанаў, зэманаў, лэпэнаў і корбінаў.

Але Захад перастаў быць пасіўным у момант, калі зразумеў, што Крэмль імкнецца паўплываць на вынікі выбараў у самым сэрцы еўраатлантычнага свету. Гісторыя са Скрыпалём давяршыла справу. А хімічная атака ў Думе стала спускавым кручком.

Пахану нанеслі абразу, і самае дрэннае для ягонай будучыні ў бандзе тое, што ў адказ ён не адважыўся знішчыць свет. А яшчэ некалькі тыдняў таму ён сказаў: «Навошта нам такі свет, калі ў ім няма Расеі?» У некрамлёўскіх СМІ ягоную сілу ўжо ставяць пад сумнеў. Гэта стане праблемай. Пуцін будзе вымушаны неяк адрэагаваць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках