24 красавiка 2024, Серада, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Эйдман: Распуцін і Пуцін - галоўныя карупцыянеры свайго часу

4
Ігар Эйдман: Распуцін і Пуцін - галоўныя карупцыянеры свайго часу
ІГАР ЭЙДМАН

Пуцін такі ж шарлатан, выскачка і жулік на вяршыні ўлады, як і ягоны барадаты папярэднік.

МЗС Расеі ў палеміцы з Вялікай Брытаніяй не выпадкова паставіла ў адзін шэраг прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і забітага ў 1916 годзе набліжанага да імператарскай сям'і селяніна Рыгора Распуціна. Такое меркаванне выказаў расейскі сацыёлаг і палітолаг Ігар Эйдман у Facebook, паведамляе gordonua.com.

«Пуцін - годны пераемнік Распуціна. Ён такі ж шарлатан, выскачка і жулік на вяршыні ўлады, як і ягоны барадаты папярэднік. Распуцін і Пуцін - галоўныя карупцыянеры свайго часу. Распуцін задаваў тон у карупцыйнай вакханаліі апошніх гадоў імперыі Раманавых. Пуцін робіць тое ж самае ў сучаснай Расеі. Абодва яны злачынцы», - напісаў ён.

Палітолаг адзначыў, што селянін Распуцін хаміў міністрам і фактычна прызначаў прэм'ераў, а Пуцін па-хамску ўмешваецца ў сусветную палітыку і спрабуе ўплываць на вынікі выбараў у іншых краінах.

«І таму і другому да пары да часу ўсё сыходзіла з рук. Іх фанаты не верылі відавочным фактам, якія кампраметавалі іх куміраў. Распуцін прымудраўся ладзіць сэксуальныя оргіі ў рэстарацыях і заставаўся святым у вачах паслядоўнікаў. Карупцыянера і забойцу Пуціна прыхільнікі ўспрымаюць, як за змагара за мір і справядлівасць», - прадоўжыў ён.

На думку Эймана, Пуцін і Распуцін з'яўляюцца рэакцыянерамі і ізаляцыяністамі, прыхільнікамі захавання патрыярхальных, аўтарытарных традыцый.

«Праўда, ёсць паміж імі фундаментальнае адрозненне. Распуцін быў супраць удзелу Расеі ў сусветнай вайне, а Пуцін - галоўны яе падпальшчык. Такая міралюбнасць Распуціна, магчыма, звязаная з тым, што ён, валодаючы незвычайнай сэксуальнай сілай, не пакутаваў на вядомы мужчынскі комплекс (у адрозненне, відаць, ад Пуціна). Яму не трэба было самасцвярджацца з дапамогай войнаў і гвалту», - падсумаваў ён.

19 красавіка спікер МЗС РФ Марыя Захарава заявіла аб магчымым дачыненні Вялікай Брытаніі да забойства Рыгора Распуціна і расейскага імператара Паўла I.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках