18 красавiка 2024, Чацвер, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моцныя кадры: на мітынг у цэнтры Ерэвана выйшлі 200 тысяч чалавек

21
Моцныя кадры: на мітынг у цэнтры Ерэвана выйшлі 200 тысяч чалавек
Фотa: Getty Images/AFP

Кампанія агульнанацыянальнага супраціву ў Арменіі набірае абароты.

Падчас самага масавага мітынгу ў гісторыі незалежнай Арменіі, 22 красавіка, на які выйшла блізу 200 тысяч чалавек, быў затрыманы лідар апазіцыі дэпутат парламента Нікол Пашынян.

Паводле паведамлення, яго і некалькі іншых затрыманых дэпутатаў абвінавачваюць у «парушэнні грамадскага парадку».

Акрамя іх, у сталіцы Ерэване былі затрыманыя больш за 230 удзельнікаў антыўрадавай дэманстрацыі, якія спрабавалі заблакаваць рух на вуліцах, якія вядуць да парламента. У сутычках з паліцыяй атрымалі раны некалькі чалавек.

Колькасць пратэстоўцаў у Ерэване, са звестак мясцовых СМІ, дасягнула рэкорднай лічбы 200 тысяч чалавек. Вядучы мітынгу ў сярэдзіне акцыі заявіў са сцэны, што на пратэст ўжо выйшлі 160 тысяч чалавек. Да канца дня колькасць пратэстоўцаў павялічылася.

Пратэсты пачаліся ў Ерэване 13 красавіка. Прыхільнікі апазіцыі выступаюць супраць прызначэння экс-прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ер-міністра. Яны мяркуюць, што былы прэзідэнт такім чынам хоча захаваць уладу.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках