17 красавiка 2024, Серада, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы пра ўладу: Яны б за грошы і маці родную прадалі

12
Берасцейцы пра ўладу: Яны б за грошы і маці родную прадалі

Барацьба супраць акумулятарнага завода ў Берасці вядзецца чацвёрты месяц.

Ужо дзясяты раз сотні жыхароў горада над Бугам выходзяць на пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе «Белсат».

«Гэта тое маленькае, што я магу зрабіць для гэтага горада, для жыхароў, бо я не зусім задаволены тым, што адбываецца», - кажа мясцовы жыхар.

«Улады нас не чуюць: і столькі народу выходзіць, і 40 тысяч подпісаў сабрана, а ад Лукашэнкі нават рэакцыі ніякай няма», - дадае ўдзельнік пратэсту.

Затое рэакцыя ўладаў імгненна паявілася ў іншых сітуацыях. Так, выяву вулічнага мастака «Апафеоз пратэсту», што з'явілася на сцяне выселенага дому на мінулым тыдні, амаль адразу ж зафарбавалі.

Разам з гэтым неабыякавыя берасцейцы прадаўжаюць збор подпісаў. Але ўжо не толькі супраць будаўніцтва завода, але і за адхіленне ад улады чыноўнікаў: кіраўніка вобласці Анатоля Ліса, раёна - Уладзіміра Сенчука і горада - Аляксандра Рагачука.

«Калі б яны маглі, то за грошы б маці родную прадалі. Я так думаю, бо калі яны думаюць пра сваіх дзяцей і ўнукаў, то павінны былі б спыніць гэты працэс», - кажа берасцеец.

Барацьба за права жыць і дыхаць свежым паветрам вядзецца чацвёрты месяц. Не дапамаглі спыніць будаўніцтва патэнцыйна шкоднага акумулятарнага завода са свінцовымі выкідамі ні 37 тысяч подпісаў абураных берасцейцаў у адміністрацыю Лукашэнкі, ні шматразовыя сустрэчы з уладамі, ні нават суды.

Адказ уладаў заўсёды адзін: уздзеянне прадпрыемства на навакольнае асяроддзе будзе нязначным. А адзін з галоўных аргументаў чыноўнікаў - 180 працоўных месцаў і чатыры з паловай мільёны даляраў гадавых паступленняў у бюджэт. Будаўніцтва завода прадаўжаецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках