16 красавiка 2024, aўторак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк: Беларусь будзе ўсё мацней адставаць ад Польшчы і краін Балтыі

17
Сусветны банк: Беларусь будзе ўсё мацней адставаць ад Польшчы і краін Балтыі

Беларуская эканоміка нават пры замежным фінансаванні не зможа выйсці на патрэбную траекторыю росту.

Сусветны банк апублікаваў справаздачу аб сітуацыі з беларускай эканомікай і даў кароткатэрміновы прагноз для краіны. Як мы адчуваем сябе цяпер і чаго чакаць найбліжэйшыя два гады? Выданне kp.by вывучыла справаздачу міжнародных экспэртаў.

Беларусь можа моцна адстаць ад Польшчы і краін Балтыі

У будучыні эканоміку нашай краіны чакае шмат цяжкасцяў. У чым складанасць? Па-першае, нам трэба замежнае фінансаванне. Але нават з ім эканоміка наўрад ці будзе расці больш чым на 3% за год. Абмяжоўвае нас вытворчасць у тым састарэлым выглядзе, у якім яна ёсць цяпер. Праз тое, што эканоміка будзе расці павольна, разрыў у даходах у параўнанні з жыхарамі іншых краін - асабліва Балтыі і Польшчы - будзе павялічвацца больш чым на 3% за год.

Па-другое, беларуская эканоміка схільная да вонкавых рызык. У нас сур'ёзная дзяржаўная запазычанасць, што складае палову ВУП і вялікая яе частка - у замежнай валюце. Акрамя таго, нашая эканоміка моцна залежыць ад сітуацыі ў Расеі. І як толькі там узнікае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі - як было з нядаўнімі санкцыямі ЗША - гэта тут жа адбіваецца на Беларусі.

Па-трэцяе, экспэрты СБ чарговым разам нагадваюць, што беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы неплатаздольныя. І трэба тэрмінова развязваць гэтую праблему, бо многія з іх ужо не ў стане выплачваць банкаўскія крэдыты.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках