20 красавiка 2024, Субота, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганапольскі: Пуцін нічога не можа зрабіць з 15 мільёнамі карыстальнікаў Telegram

17
Ганапольскі: Пуцін нічога не можа зрабіць з 15 мільёнамі карыстальнікаў Telegram
МАЦВЕЙ ГАНАПОЛЬСКІ

Крэмль саступіў у бітве з тэхналогіямі будучыні.

Расейскія ўлады могуць "набіць пысу" прыхільнікам апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, аднак нічога не могуць зрабіць з 15 млн карыстальнікаў мэсэнджэра Telegram Паўла Дурава. Пра гэта заявіў журналіст Мацвей Ганапольскі ў эфіры "Эха Москвы".

На думку журналіста, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін саступіў у бітве з тэхналогіямі будучыні, хоць многія яшчэ гэтага не ўбачылі.

"Людзі не разумеюць, што будучыня ўжо надышла. І гэта будучыня называецца Viber, Facebook, Twitter, Telegram, WhatsApp. Гэта ўжо будучыня, дзе мы жывем частку жыцця. А Пуцін гніе са сваімі паплечнікамі, з усімі гэтымі сечынамі, усімі гэтымі дзецюкамі, гэта ўжо біямаса. Праз шэсць гадоў гэтага нічога не будзе", - падкрэсліў ён.

16 красавіка 2018 года Роскомнадзор пачаў блакаваць доступ да Telegram на тэрыторыі Расеі. Да гэтага ўласнікі мэсэнджэра адмовіліся даваць спецслужбам РФ ключы для дэкадавання паведамленняў.

Уладальнік Telegram Павел Дураў заклікаў расейскіх карыстальнікаў не выдаляць і не пераўсталёўваць Telegram. Ён паабяцаў, што мэсэнджэр будзе выкарыстоўваць убудаваныя метады абыходу блакаванняў, якія не патрабуюць дзеянняў ад карыстальнікаў. Пры гэтым ён прызнаў, што не гарантуе даступнасць сэрвісу без выкарыстання віртуальных прыватных сетак (VPN).

Роскомнадзор для поўнай забароны мэсэнджэра заблакаваў IP-адрасы кампаній Amazon і Google, хостынг якіх выкарыстоўвае Telegram. Ад такіх дзеянняў рэгулятара пацярпелі дадаткі Microsoft, MasterCard, Twitter, Viber ды іншых арганізацый, якія мелі доступ да тых жа сервераў, удакладняе "Радыё Свабода".

19 красавіка Дураў паведаміў, што Telegram застаецца даступным расейскім карыстальнікам. Ён таксама падзякаваў тым, хто "ўдзельнічае ў лічбавым супраціве".

22 красавіка Роскомнадзор заблакаваў шэраг IP-адрасоў кампаніі Google.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках