19 красавiка 2024, Пятніца, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

G7 выступіла за захаванне санкцый супраць Расеі

1
G7 выступіла за захаванне санкцый супраць Расеі

Абмежавальныя захады супраць Расейскай Федэрацыі за агрэсію ва Украіне падоўжаныя.

Міністры замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" (G7) - Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі, Вялікабрытаніі і ЗША - выступаюць за захаванне санкцый супраць Расеі, паведаміла 22 красавіка ў Twitter прэс-служба МЗС Канады.

"Кіраўнікі МЗС "Вялікай сямёркі" пацвердзілі агульную прыхільнасць сусветнаму парадку, заснаванаму на нормах міжнароднага права, у тым ліку ў пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці краін. Санкцыі ў дачыненні да Расеі за непрымальныя дзеянні ва Украіне захаваюцца", - сказана ў паведамленні.

Міністр замежных спраў Украіны таксама паведаміў, што на спецыяльным пасяджэнні кіраўнікоў замежнапалітычных міністэрстваў краін "Вялікай сямёркі" ўдзельнікі назвалі расейскую агрэсію супраць Украіны атакай на дэмакратычны свет. Удзел Клімкіна ў саміце 22-23 красавіка, з інфармацыі МЗС Украіны, павінен быў "спрыяць належнаму адлюстраванню" ўкраінскага пытання "ў дыскусіях і выніковых дакументах G7 у 2018 годзе".

Вясной 2014 года, пасля анэксіі Расеяй Крыму і пачатку баявых дзеянняў на Данбасе, у дачыненні да РФ былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі Злучанымі Штатамі, Еўразвязам і некаторымі іншымі краінамі. Санкцыйныя пакеты некалькі разоў пашыраліся і станавіліся больш жорсткімі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках