25 красавiка 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якое будзе надвор'е на гэтым тыдні

Стала вядома, якое будзе надвор'е на гэтым тыдні

Прагназуецца цёплае надвор'е, але з дажджамі і навальніцамі.

Характэрнай асаблівасцю надвор'я ў гэтым месяцы стаў падвышаны тэмпературны фон і недабор ападкаў - на большай частцы тэрыторыі краіны выпала менш за 50% месячнай нормы. На гэтым тыдні асноўным чыннікамі, што фармуюць надвор'е, стануць атмасферныя франты, а гэта значыць, што «скарбонка» ападкаў папоўніцца, але ў той жа час цалкам папоўніць красавіцкі дэфіцыт не атрымаецца. Пра гэта tut.by паведаміў Белгідрамет Мінпрыроды.

У аўторак, 24 красавіка, франтальны раздзел з боку Польшчы прынясе на большую частку тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Удзень на захадзе краіны дажджы спыняцца. Вецер заходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы ад + 2°С на паўночным усходзе да +12°С на паўднёвым захадзе краіны, максімальная ўдзень +11... 18°С, на паўночна-ўсходніх раёнах +9... 10°С.

У сераду, 25 красавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уночы і раніцай слабы туман. Вецер заходні сярэдні, удзень па Віцебскай вобласці парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4... 10°С, максімальная ўдзень +10... 17°С, на поўдні месцамі +18... 22°С.

26 красавіка, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер заходні сярэдні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы ад +4... 6°С на поўначы да +11... 13°С на поўдні краіны; максімальная ўдзень +12... 18°С, на поўдні месцамі паветра можа прагравацца да +20°С.

У пятніцу, 27 красавіка, уночы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы ад +4... 11°С, максімальная ўдзень +10... 17°С.

28 красавіка, у суботу, у асобных раёнах краіны, пераважна на паўночнай палове, невялікія кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай слабы туман. Вецер заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная уночы +1... 7°С, максімальная ўдзень ад +12°С на паўночным усходзе да +20°С на паўднёвым захадзе Беларусі.

29 красавіка, у нядзелю, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ночы +2... 8°С, у паўднёва-заходніх раёнах +9... 11°С; максімальная удзень +15... 21°С, на паўднёвым захадзе +22... 25°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках