29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уплыў ЕАЭС: Беларускія тавары саступаюць месца расейскім

5
Уплыў ЕАЭС: Беларускія тавары саступаюць месца расейскім

Імпарт з Расеі расце, адмоўнае сальда павялічваецца.

У Беларусі імпарт вырас на 26,8%, паведамляе nn.by са спасылкай на Белстат.

Калі паглядзець на статыстыку ў разрэзе, то звяртае ўвагу нарастанне адмоўнага сальда ў гандлі з Расеяй.

За два першыя месяцы 2018 года імпарт тавараў з Расеі вырас на 26,8%. Экспарт беларускіх тавараў у Расею - толькі на 11,1%. У выніку сальда гандлю з Расеяй дасягнула мінус 1460 млн даляраў. Гэта вынік дзейнасці мытнага саюза і ЕАЭС: у выніку зняцця бар'ераў многія беларускія тавары саступаюць рынак расейскім.

Беларусь застаецца татальна залежнай ад паставак энэрганосьбітаў з Расеі. Дзель Расеі ў замежным гандлі таварамі складае 49,5%, а ў імпарце - нават 60%. Гэты паказчык застаецца практычна нязменным дзесяцігоддзямі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках